Ганна Краўчанка расказвае пра апеку над палітзняволенай Ганнай Пышнік у межах інфармацыйнай кампаніі нашага Фонду і ініцыятывы «Dissidentby» «Пакуль усе не будуць вольныя».
«Я з'яўляюся апекуном палітвязні Ані Пышнік. Выбрала яе таму, што яна не толькі мая цёзка, але і маці маленькай дачкі, такая ж як і я. Мне вельмі балюча ўяўляць, праз што даводзіцца праходзіць яе сямʼі, як гэта адбіваецца на малой, як перажывае расстанне мама.
Таму што важна прыцягваць увагу да гэтай тэмы, так яны атрымаюць больш дапамогі (якой увесь час вельмі не хапае) не толькі матэрыяльнай, але і маральнай. Важна не забываць пра тое, што кожны дзень дзеецца несправядлівасць, называць гэта несправядлівасцю і рабіць усё, што можаш для барацьбы з ёй.
Я выкарыстоўваю свае сацсеткі для прыцягнення ўвагі да праблемы палітвязняў, расказваю жудасную гісторыю Ані, пра ўмовы, у якіх яна і іншыя палітвязні адбываюць пакаранне. Таксама арганізую мерапрыемствы і акцыі, якія дапамагаюць сабраць дадатковыя сродкі для палітвязняў, дапамагаю матэрыяльна сама праз некалькі праектаў».
Ганна Пышнік (Чымпоеш) – асуджаная на тры гады пазбаўлення волі. Паводле звестак праўладных каналаў, яе затрымалі па крымінальным артыкуле за відэа з перамяшчэннем ваеннай тэхнікі і перадачай яго ў тэлеграм-канал. У Ганны ёсць непаўналетняя дачка.
Ганна Краўчанка – актывістка, менеджар ініцыятывы Рухбот.