Ганна Златкоўская – апякунка палітзняволенага Аляксея Іванісава расказвае пра ўдзел у сумеснай інфармацыйнай кампаніі нашага Фонду і ініцыятывы Dissidentby.com у падтрымку палітвязняў «Пакуль усе не будуць вольныя».
«Я выбрала быць апекуном Аляксея Іванісава, таму што пазнаёмілася з ягонай маці падчас маёй працы ў праекце «Politzek.me». Мяне надзвычай кранула яе гісторыя. Зразумела, што хачу падтрымліваць іх, каб яны ведалі, у гэтым свеце ёсць чалавек, якому не ўсё роўна.
Многія палітвязні кажуць, што ім важна, каб пра іх не забываліся. Цяжка ўявіць нават, у якіх умовах яны знаходзяцца сёння. Пра гэта мы толькі чытаем у артыкулах, прысвечаных іх жыццю ў турме. Але адна справа чытаць, іншая – перажыць самому.
І калі хоць на пару хвілін уявіць сябе на іх месцы, я разумею, што хацела б падтрымкі звонку. Ведаць, што недзе там ёсць людзі, якія расказваюць маю гісторыю, перажываюць за мяне і чакаюць майго вяртання.
Пакуль ты камусьці патрэбен, напэўна, можаш вытрымаць цяжкія выпрабаванні. У 2020 годзе мы абяцалі не забыць, не дараваць беззаконне, і сёння быць апекуном азначае стрымаць дадзенае абяцанне. Таму што мне пашанцавала не апынуцца ў засценках, а камусьці не.
Я стараюся пісаць гісторыю Аляксея, але не магу расказваць усіх дэталяў, каб не нашкодзіць ягонай сямʼі. Важна, што Аляксей і яго маці радыя таму, што я ёсць у іх жыцці. Я веру, што аднойчы абдыму іх абодвух, дзеля гэтага мы ўсе і жывем».
Аляксей Іванісаў – палітвязень, унесены ў спіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці». Былы вайсковец, сувязіст. Яго затрымалі ў верасні 2021 году. Пазней асудзілі на 14 гадоў зняволення паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Ганна Златкоўская – пісьменніца, журналістка, калумністка. Жыве ў вымушанай эміграцыі ў Літве.