Сёння 1000 дзён з моманту арышту Антона Сташэўскага – валанцёра нашага Фонду.
Антона кінулі за краты 9 ліпеня 2021-га і надзвычай доўга не вылучалі супраць яго канкрэтнага абвінавачвання. Потым прыдумалі нібыта «Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання», але ў выніку асудзілі па артыкуле КК – «Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам».
Віна Антона Сташэўскага палягала ў тым, што ён надзвычай блізка прымаў да сэрца крыўды іншых людзей і яго абурала несправядлівае стаўленне да іх.
Антон Сташэўскі – пяшчотны бацька, клапатлівы муж. Ён быў ратавальнікам пошукавага атраду «Анёл», браў удзел у мерапрыемствах па пошуку людзей. Дапамога іншым – гэта натуральная патрэба, лічыў Антон. У 2020-ым ён працягнуў валанцёрскую дзейнасць – стаў дапамагаць пацярпелым ад рэпрэсіяў. Антон Сташэўскі перадаваў перадачы за краты для палітычным вязняў. На працягу 10 месяцаў валанцёры Фонду змаглі перадаць прадуктовых перадач агульнай вагой больш за 10 тон.
Рэжым пабачыў пагрозу ў салідарнасці беларусаў і стаў помсціць. Пасля працяглага следства ў лістападзе 2022-га Антона Сташэўскага асудзілі да 8 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Нават за кратамі, ва ўмовах надзвычайнага ціску, ён не губляў веры ў людзей, натхняў сваіх сукамернікаў і дапамагаў ім.
Антон Сташэўскі сёння ў зняволенні, але надыдзе час, і ён выйдзе на волю. І зробіць гэта з высока ўзнятай галавой, як чалавек, які заўсёды верыў у салідарнасць і дапамогу, як сапраўдны герой.