Антон Сташэўскі — больш за тры гады за кратамі

Антон Сташэўскі — валанцёр фонду “Краіна для Жыцця” і пошуковага атраду “Анёл”.
 
Яго арыштавалі ў ліпені 2021-га. Нагодаю сталася тое, што Антон разам з іншымі валанцёрамі фармаваў і адсылаў у месцы зняволення перадачы для палітвязняў. Уладам было важна спыніць хвалю салідарнасці. Тыя арышты былі першымі з серыі пераследванняў валанцёраў і проста неабыякавых беларусаў, якія стасаваліся з палітвязнямі.

Пазней пачалі прыходзіць да тых, хто нават проста пісаў лісты зняволеным. Хіба што кульмінацыя гэтага працэсу — маштабная акцыя праведзеная КДБ у студзені гэтага году. 

Антона Сташэўскага, пасля арышту падазравалі ў “фінансаванні экстрэмісцкага фармавання”, аднак на судзе выставілі іншае абсурднае абвінвачванне - “змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам”. Судзя Дзіна Кучук прызнала Антона Сташэўскага вінаватым і асудзіла да васьмі гадоў зняволення строгага рэжыму.

Са словаў іншых палітвязняў вядома пра жорсткія ўмовы ўтрымання валанцёра фонду ў СІЗА — яму не даходзілі лісты ад родных, да таго ж турэмшчыкі не давалі спаткання з жонкай цягам 9 месяцаў. Пры гэтым ён не губляў аптымізму і ўсяляк падтрымліваў іншых зняволеных. Пра Антона Сташэўскага кажуць, што ён чалавек з абвостраным пачуццём справядлівасці. Акурат такіх беларусаў і баіцца дыктатар. 

Цяпер Антона Сташэўскага ўтрымліваюць у папраўчай калоніі ў Магілёве. На волі яго чакаюць жонка і дзеці. Калі ласка, напішыце ліст актывісту і валанцёру. Можаце скарыстаць для гэтага Банк лістоў

Хай і маленькая, але ўсё ж такі існуе верагоднасць, што ваш ліст дойдзе да адрасата. Пры гэтым абавязкова памятаеце пра ўласную бяспеку. 

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям