14-15 верасня ў Варшаве адбудзецца стратэгічная антыканферэнцыя. Яна арганізавана Прадстаўніцтвам па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. Фармат абраны невыпадкова.
Паводле саміх арганізатараў, яны свядома хацелі “адысці ад традыцыйных стэрэатыпаў афіцыйных мерапрыемстваў з іх строгім пратаколам, касцюмамі і гальштукамі”. На антыканферэнцыі не будзе фармальных прамоў з высокіх трыбун і афіцыйных зваротаў. Замест гэтага – прастора для вольнай камунікацыі і сапраўднага ўзаемадзеяння ў нефармальнай атмасферы. Магчыма, менавіта такая адкрытая форма правядзення паспрыяе нараджэнню новых ідэй і свежага погляду на важныя пытанні.
У антыканферэнцыі возьме ўдзел кіраўніца фонду “Краіна для Жыцця” Вольга Зазулінская, а таксама многія палітычныя і грамадскія дзеячы, медыя, прадстаўнікі бізнесу і эксперты.
Мэта дыскусій – вызначыцца з супольнымі крокамі ў кірунку нацыянальнага адраджэння і развіцця, стварыць новыя партнёрствы для эфектыўнага супраціву ідэалагічнай і культурнай асіміляцыі.
Ці атрымаецца гэта на самай справе? Прапануем убачыць самім, а лепш за ўсё – узяць удзел у антыканферэнцыі. Зарэгістравацца можна па гэтай спасылцы.
Праграму антыканферэнцыі з раскладам сесій і панэлей вы можаце ўбачыць тут.
Да сустрэчы!