229 чалавек падвергліся пераследу сілавікоў падчас рэйдаў канца студзеня. Аблаву на палітзняволеных і іх блізкіх учынілі 174 следчых. 9 лютага ў Варшаве сабраліся праваабаронцы, каб расказаць падрабязнасці рэйдаў. У прэс-канферэнцыі ўдзельнічала і кіраўнік фонду «Краіна для Жыцця» Вольга Зазулінская.
Кіраўнік фонду «Краіна для Жыцця» паведаміла, што «імёны некаторых следчых [якія ўдзельнічалі ў аблаве,] ужо вядомыя. Інфармацыю мы збіраем, усе факты фіксуем».
Сілавікі прыходзілі да былых палітзняволеных і іх сваякоў, пачынаючы з 23 студзеня.
43 чалавека былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці – штрафу або арышту. 24 чалавека ўтрымліваюцца ў рамках крымінальных спраў па розных артыкулах (361−1, 361−2 і 361−4). Два чалавека падчас вобшукаў, затрыманняў і допытаў трапілі ў шпіталь. А тыя, хто ў ІЧУ, ўтрымліваюцца там у жудасных умовах і штодня падвяргаюцца здзекам, распавялі праваабаронцы.
Колькасць чалавек, якія трапілі пад пераслед у канцы студзеня, не канчатковая, падкрэсліла Вольга Зазулінская. Сілавікі маглі прыйсці да больш чым 700 чалавек, у тым ліку да сем'яў, у якіх няма палітзняволеных.
На частку людзей сілавікі склалі пратаколы па артыкуле 24.14 КаАП «Парушэнне парадку выкарыстання замежнай безвыплатнай дапамогі» за атрыманне сем’ямі палітзняволеных харчовай дапамогі праз ініцыятыву INeedHelpBY. Раней у практыцы палітычных даследаваннях гэты артыкул не ўжывалі, адзначыла прадстаўнік праваабарончай арганізацыі «Вясна» Яна Галаган. Прыцягнутым па гэтым артыкуле прапануюць кампенсаваць дапамогу – заплаціць грашовы кошт прадуктаў, распавёў заснавальнік ініцыятывы BY_HELP Аляксей Лявончык.
Але не ўсе пацярпелыя звязаныя з INeedHelpBY. «Нам паведамлялі пра людзей, якія знаходзяцца за мяжой і проста дапамаглі сваім бацькам, заказваючы дастаўку прадуктаў праз «Е-Дастаўку». З-за гэтага трапілі пад пераслед, – паведаміла Зазуліская.
«Арыштоўвалі і тых, хто пісаў лісты, адпраўлялі перадачы ў СІЗА і калоніі», – кажа Аляксей Лявончык і падкрэслівае, што гэта была атака на гарызантальную салідарнасць па паўночнакарэйскім сцэнары. «Мэта – запалохаць людзей».
За апошні час вельмі шмат людзей звярнуліся з просьбай аб эвакуацыі, паведамляе заснавальнік BySol Андрэй Стрыжак. «Людзі напалоханыя, просяць дапамогі, каб хутчэй выехаць з краіны. Некаторых ужо ўдалося эвакуяваць».
Вольга Зазулінская заверыла, што, нягледзячы на атаку, дапамога палітзняволеным не будзе спынена. «Мы не маем намеру спыняць гэтую дапамогу, будзем дапамагаць людзям так, як і дапамагалі. Калі мы выплачвалі матэрыяльную дапамогу, то працягнем гэта рабіць. Адзіны момант – прыйшлося ўзяць невялікую паўзу, каб зразумець, якія механізмы можна выкарыстоўваць, каб гэта было бяспечна для людзей». Працаваць па-старому ужо немагчыма, адзначыла Вольга Зазулінская. «Усе арганізацыі, якія працуюць з семʼямі палітзняволеных і кантактуюць з імі ўнутры краіны, пераглядаюць пратаколы бяспекі і праверкі».