“Воўчы білет” і сыплюцца зубы. Болі палітзняволеных або Як пабудаваць мосты да сапраўднай свабоды

Як кажуць, дысідэнты не бываюць былымі. Таму доўга чаканая свабода прыносіць палітзняволенаму радасць не доўга. Пасля выхаду з турмы ўжо былы вязень рэжыму сутыкаецца з новым рэжымам, толькі ў ўмовах адноснай свабоды. Пастаянны нагляд міліцыі, “воўчы білет” пры пошуку працы, цэлы стос праблем са здароўем: падае зрок, сыплюцца зубы… А пасля некалькіх месяцаў пасля вызвалення замест радасці свабоднага існавання накрывае цяжэйшы псіхалагічны крызіс. Аб усім гэтым не па чутках ведаюць у арганізацыі BY_Help, якая займаецца комплекснай рэабілітацыяй вызваленых палітзняволеных.

Мы размаўляем з кіраўніком гэтай арганізацыі Аляксеем Лявончыкам. І амаль з першых слоў, калі ён пачынае гаварыць аб болях былых палітзэкаў, яго твар пачынае зводзіць нервовы цік. І гэтая дэталь як сімвал траўміруючага досведу яшчэ доўга не адпускае мяне. Я пішу пра гэта цяпер з суперажываннем да ўсіх тых, хто працуе ў сістэме дапамогі палітзняволеным. Мне застаецца толькі здагадвацца пра глыбіню псіхалагічных перажыванняў і праблем са здароўем тых, хто прайшоў праз жах турмы. Аб гэтых і іншых праблемах далей расказвае мне Аляксей.

Пасля турмы ў людзей значна пагаршаецца здароўе, кажа ён. Развальваюцца зубы, узнікаюць праблемы са спіной з-за пастаяннага сядзячага становішча ў заключэнні, жахлівае харчаванне або голад выклікаюць сур’ёзныя праблемы са страўнікам. І гэта толькі частка таго, што адбываецца з палітзняволенымі, якія выходзяць на свабоду.

Былыя заключаныя пачынаюць губляць зрок: "Вочы пасля турмы проста “сыплюцца””.

Аднак, па словах Лявончыка, фізічнае здароўе — толькі частка цяжкасцяў. Сапраўдны крызіс у палітзняволеных узнікае на псіхалагічным узроўні. Многія людзі, выйшаўшы на свабоду, яшчэ доўга не могуць справіцца з наступствамі псіхалагічнай траўмы. Гэтыя праблемы часта не з’яўляюцца адразу, але праз некалькі месяцаў становіцца зразумела: патрэбна дапамога. “Мы толькі пачынаем збіраць дадзеныя, але ўжо зразумела, што большасць вызваленых патрабуюць сур’ёзнай псіхалагічнай падтрымкі," - адзначае Лявончык.

Медыцынскія праблемы:

  • Зубы: Праблемы з зубамі, страта каранёў, неабходнасць ўстаноўкі імплантаў.

  • Спіна: Праблемы са спіной з-за пастаяннага знаходжання ў седзячым становішчы.

  • Страўнік: Праблемы са страўнікам з-за дрэннага харчавання або голаду.

  • Вочы: Пагаршэнне зроку.

  • Псіхалагічнае стан: Псіхалагічныя праблемы, якія часта з’яўляюцца праз некалькі месяцаў пасля выхаду з турмы; праблемы ў адносінах.

Адна з сур’ёзных праблем для былых заключаных — пастаянны нагляд з боку міліцыі. Калі палітзняволенага выпускуюць на свабоду, гэта не азначае, што яго цалкам вызвалілі. Часта былых дысідэнтаў абавязваюць наведваць пэўныя лекцыі ў аддзяленнях міліцыі, а кантроль з боку сілавых структур працягваецца. Гэта стварае дадатковы ціск на чалавека, нават пасля выхаду на свабоду.

"Часта людзей ставяць на кантроль, напрыклад, забараняюць выезд з краіны," - дадае Лявончык. Часам даходзіць да таго, што былым палітзэкам “забаронена з’яўляцца ў грамадскіх месцах”.

Кантроль і абмежаванні:

  • Нагляд з боку ўладаў: прымусовыя лекцыі, кантроль міліцыі.

  • Абмежаванні на перамяшчэнне: з’яўляцца ў грамадскіх месцах, выязджаць за мяжу.

Часта непераадольнай цяжкасцю становіцца пошук працы. З аднаго боку ад цябе патрабуюць працаўладкавання як доказу таго, што “стаў на шлях выпраўлення”. З іншага боку палітзняволены трапляе ў «чорныя спісы», і на яго працадаўцу могуць аказваць і аказваюць ціск, каб палітзняволенага не ўзялі ў арганізацыю. Гэта дыскрымінуе, рэзка абмяжоўваючы магчымасці працаўладкавання, перакрываючы нармальныя крыніцы сродкаў для існавання. Па сутнасці, былыя палітзэкі могуць уладкавацц толькі ў тыя кампаніі, якія не баяцца ціску з боку ўладаў. Гэты свайго роду «воўчы білет» — рэальнасць у Беларусі.

Цяжкасці з працаўладкаваннем:

  • Чорныя спісы: Немагчымасць знайсці добрую працу з-за знаходжання ў чорных спісах.

  • Ціск на працадаўцаў: ціск на кіраўніцтва з боку ўладаў, каб тыя не бралі на працу былых заключаных.

У многіх пасля доўгага заключэння ўзнікаюць сямейныя праблемы, што яшчэ больш ускладняе адаптацыю да нармальнага жыцця.

Сямейныя праблемы:

  • Разбурэнне сем'яў: Праблемы ў сям’і пасля доўгага заключэння.

Сем’і палітзняволеных сутыкаюцца з цяжкімі фінансавымі цяжкасцямі. Ім месяцамі, а часам і гадамі, давадзілася траціць грошы на адвакатаў.

Фінансавыя праблемы могуць быць асабліва катастрофічнымі, калі з-за асацыяцыі з асуджаным губляе працу  хтосьці з родных. “Так, як было ў Савецкім Саюзе”.

Фінансавыя цяжкасці:

  • Паганае фінансавае становішча сем’яў: з-за адсутнасці карміцеля, расходаў на перадачы і паездкі.

  • Выдаткі на адвакатаў: высокія кошты на юрыдычныя кансультацыі і абарону адваката.

  • Звальненні родных: Звальненне блізкіх родных па асацыяцыі з асуджаным.

Цяпер, калі перад гэтымі людзьмі стаяць неверагодныя выклікі, арганізацыя BY_Help патрабуе вашай падтрымкі. Ваша дапамога можа стаць для іх не проста шчодрым жэстам, а сапраўдным выратаваннем, падтрымкай, якая дапаможа аднавіць жыццё і веру ў будучыню.

Падумайце, што можа значыць ваша намаганне для таго, хто праходзіць гэты няпросты шлях? Зрабіце грашовую ахвяру, падарыце гадзіну часу ў якасці валанцёра, распаўсюдзьце інфармацыю — ваш ўдзел дапаможа разбурыць бар’еры і пабудаваць для людзей, якія прайшлі выпрабаванні турмой, масты да сапраўднай свабоды.

Звяртайцеся на інфалінію @BYHelp_info ў Telegram.

Падтрымаць палітвязняў як разавым плацяжом, так і аформіўшы падпіску на рэгулярны плацёж, можна па спасылцы:

https://by.stranafund.org/article/donate


 
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду