25 сакавіка ўсе мы разам адзначым наш Дзень волі. Давайце прыгадаем, чаму важна ў гэты дзень сабрацца разам. Ну, і трохі сабраць на добрую справу.
Дзень Волі – гэта гадавіна абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёлета яе 106 гадавіна. Таму ўсе святкаванні будуць праводзіцца з пазнакай «БНР106».
Праз БНР не было б такой незалежнай (цяпер пад пытаннем) краіны як Беларусь
Каб не было БНР, то бальшавікі не стварылі б БССР (а з якога панталыку?), і ў выніку Беларусь не стала б у 1991 годзе незалежнай. Чаму? БНР абвясціла незалежнасць Беларусі ад Расейскай імперыі ў 1918 годзе, у часы Першай сусветнай вайны і падчас рэвалюцыі – і гэта было першае афіцыйнае абвяшчэнне незалежнасці ў гісторыі Беларусі.
Існаванне рэспублікі было кароткім. Але ўплыў на нашу гісторыю ад БНР аказаўся значны не толькі ў плане незалежнасці, але і з пункту гледжання ідэалогіі. Калі не ўспрымаць слова «ідэалогія» толькі негатыўна, то можна ўзгадаць, што калі ў 90-я гады беларуская дэмакратычная апазіцыя шукала «несавецкія наратывы», то тэма БНР стала найлепшым выбарам. «Саветчыны» было так шмат, што беларуская інтэлігенцыя была радая: ёсць што ёй супрацьпаставіць.
Пратэсты 2020 года адбываліся пад афіцыйнымі сімваламі БНР
…бела-чырвона-белым сцягам і гербам «Пагоня». З імі людзі хадзілі на мітынгі, імі ўпрыгожвалі свае машыны і дамы. Гэтыя сімвалы дапамаглі нам аб’яднацца і ўбачыць, як нас многа.
Вопыт дэмакратычнага ўрада
Хацелася б успомніць і пра Раду БНР, якая існавала ўвесь гэты час, існуе цяпер і мае статус найстарэйшага ўрада ў выгнанні. Зараз, калі мы маем у выгнанні ўжо два ўрады, можам сказаць, што маем хоць нейкую традыцыю вольных урадаў.
Вялікі канцэрт БНР106 у фармаце late night show
Адзначыць Дзень Волі 2024 нам прапаноўваюць онлайн. На канцэрце з нагоды свята будуць і гутаркі са згадкамі гістарычных цікавостак, абмеркаванні сучаснай і будучай культуры, і канцэрт любімых беларускіх музыкаў. Ужо цяпер абвешчаны J:МОРС, NAVIBAND, Dlina Volny. Канцэрт найперш разлічаны на онлайн-трансляцыю, якая пачнецца 25 сакавіка а 19.00 па менскім часе на ютуб-канале «Годна». Уся асноўная інфармацыя – па хэштэгу #БНР106. А каб канцэрт адбыўся, на яго збіраюць 25 тысяч еўра праз «BYSOL» .
Святкуем ж разам! Давайце пранясем праз гады гэтую памяць пра 25 сакавіка, каб аднойчы адсвяткаваць сапраўдны Дзень волі!