Чаго мы дамагліся за 2023 год

Дарагія сябры, пакуль сыходзіць яшчэ адзін год нашай барацьбы і салідарнасці, мы хочам выказаць вялікую падзяку кожнаму з вас.

Дзякуй тым, хто не апускаў рукі, хто не губляў веры і заставаўся непахісным у сваіх перакананнях.

Дзякуем беларусам ва ўсім свеце за іх неверагоднае пачуццё эмпатыі і актыўны ўдзел у праграмах дапамогі сем'ям палітвязняў. Ваша падтрымка аказвае вялікі ўплыў, і мы цэнім кожны ўнёсак.

Дзякуй тым, хто застаецца ў Беларусі, зрабіўшы свой свядомы выбар. Ваша стойкасць і рашучасць натхняюць нас кожны дзень.

Дзякуй за ваш уклад у нашу агульную справу. Няхай надыходзячы год прынясе вам новыя сілы і надзею. Жыве Беларусь!
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям