Лічбавая бяспека – адно з найважнейшых правілаў жыцця ў сённяшняй Беларусі

Кожны скрыншот, фота ці пакінуты каментар могуць пацягнуць за сабой узбуджэнне крымінальнай справы і нават арышт людзей, якія проста дапамагалі, былі побач з вамі ў складаных жыццёвых сітуацыях. Калі ласка, паклапаціцеся пра сябе і пра іх!

Па выніках апошняй масавай аблавы сілавікоў становіцца вядома аб усё большай колькасці заведзеных крымінальных спраў, штрафах. У аснове гэтага - прававая ўседазволенасць, якая пануе ў сённяшняй Беларусі. Тым не менш, часам некаторыя людзі безадказна ставяцца да сваёй інфармацыйнай бяспекі: свядома захоўваюць у тэлефонах фота/відэа з пратэстаў 2020 года ці элементарна не чысцяць хмарнае сховішча, бо не ўмеюць.

Мы настойліва заклікаем кожнага неабыякавага беларуса, які знаходзіцца ў Беларусі, вывучыць правілы інфармацыйнай бяспекі самому або звярнуцца ў праект дапамогі «Лічбавая апора: бяспека разам». Яго для беларусаў унутры краіны запусціў фонд «Краіна для Жыцця» сумесна з ініцыятывай «АПІРА».

КАНАЛ ДЛЯ СУВЯЗІ Ў TELEGRAM: @tech_rescuer1

Чым мы можам дапамагчы?
  • ачыстка і настройка бяспечнага Telegram
  • ачыстка гісторыі праглядаў і іншых дзеянняў на YouTube
  • ачыстка Google - праверка хмарных сховішчаў / адключэнне сінхранізацыі
  • ачыстка Facebook, Instagram, Signal і інш
  • усталяванне VPN
  • надзейнае выдаленне файлаў з тэлефона (навучаем, як выдаляць, каб іх немагчыма было аднавіць)
  • ачыстка гісторыі браўзераў
  • адказы на дадатковыя пытанні па вашай бяспецы

Захоўвайце сваю лічбавую бяспеку і бяспеку вашых блізкіх!
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям