Дзень палітвязняў: шэсць герояў, якія застануцца палітвязнямі назаўсёды

21 траўня – Дзень салідарнасці з палітвязнямі. Давайце ўспомнім тых, хто застанецца палітвязнем назаўсёды.

Вітольд Ашурак, яго не стала 21 траўня.

Вітольд Ашурак, 50-гадовы жыхар Бярозаўкі (Гарадзенская вобласць), стаў адным з самых вядомых вязняў рэжыму Лукашэнкі пасля пратэстаў 2020 года.



Да 2010 года не цікавіўся палітыкай, але пасля брутальнага разгону людзей, якія выступалі супраць фальсіфікацый на тых выбарах, Ашурак не застаўся абыякавым. Ён актыўна ўключыўся ў грамадзянскае жыццё, удзельнічаў у акцыях пратэсту і аднаўляў памяць аб паўстанцах Каліноўскага. Ашурак балатаваўся ў мясцовыя дэпутаты і парламент, а таксама змагаўся супраць пагаршэння экалагічнай сітуацыі ў Бярозаўцы, выступаючы супраць шкоднай вытворчасці шклаваты.

19 верасня 2020 года ягоны мірны пратэст абярнуўся суровым прысудам: 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму па сумнеўных абвінавачваннях. 21 мая 2021 года Ашурак загінуў у калоніі №17 у Шклове. Афіцыйная версія – смерць ад спынення сэрца. Але родныя і блізкія не вераць у гэта. Яны сцвярджаюць, што Вітольда забілі.

Смерць Вітольда Ашурка стала шокам для беларускага грамадства і сімвалам жорсткасці ўладаў да апазіцыянераў. Нягледзячы на боль і страх, родныя і сябры Вітольда працягваюць дабівацца справядлівага расследавання, патрабуючы пакарання вінаватых.

Мікалай Клімовіч, храналогія несправядлівасці.

У 2023 годзе Беларусь узрушыла трагічная гібель Мікалая Клімовіча, 61-гадовага блогера і грамадскага актывіста з Пінска. Мікалай Клімовіч быў вядомы сваёй антываеннай пазіцыяй і крытыкай улады. Яго асудзілі за бяскрыўдны лайк. Нягледзячы на праблемы са здароўем, суд не праявіў да яго спачування.



Снежань 2022. Сацсеткі Мікалая, напоўненыя антываенным настроем і крытыкай улады, прыцягваюць увагу сілавікоў. Яго затрымліваюць і на тры дні змяшчаюць у ізалятар. З-за праблем са здароўем (інваліднасць ІІ групы па сэрцы) Клімовіча вызваляюць да суда.

10 лютага 2023 года. Суд, не прыняўшы да ўвагі наяўнасць інваліднасці, прызнае Клімовіча вінаватым у распаўсюджванні нацысцкай сімволікі за лайк пад карыкатурай Пуціна ў нацысцкай форме. Прызначаны штраф.

28 лютага 2023. Несправядлівы прысуд: 1 год пазбаўлення волі за «абразу Лукашэнкі» (сатырычная выява ў сацсетцы). Прыгавор вынесены, нягледзячы на інваліднасць і словы Клімовіча аб тым, што ён можа не перажыць зняволенне. Арыштаваны ў зале суда. Брэсцкі абласны суд пакідае прыгавор у сіле.
5 мая 2023. Клімовіч памірае ў калоніі, дзе правёў усяго два тыдні.

Алесь Пушкін: палітвязень і эпатажны мастак.

Алесь Пушкін быў вядомым беларускім жывапісцам-нонканфармістам, іканапісцам, перформерам і арт-куратарам.



Адной з галоўных спраў жыцця Алесь называў роспіс царквы ў родным мястэчку Бобр: сярод грэшнікаў на страшным судзе стаіць чалавек, страшна падобны да дыктатара, а яшчэ амапаўцы і людзі, падобныя да праваслаўных іерархаў. Працу прыйшлося замаляваць, а ў 2011 царква таямніча згарэла.
Пушкін запомніўся тачкай з гноем, якую ў ліпені 1999 года яна прыкаціла да Адміністрацыі Лукашэнкі. Падчас перформансу ён раскідаў гной, па-над – дэвальваваныя рублі і Канстытуцыю. За перформанс Пушкіна асудзілі за на два гады ўмоўна.
Наогул Алесь Пушкін быў адным з першых палітвязняў. У 1988 годзе Пушкіна забралі на 5 сутак у ізалятар на Акрэсціна за расклейванне ўлётак з заклікам прыходзіць на акцыю прымеркаваную да Дзядоў. Пазней ён выходзіў на вуліцу з перакрэсленым сцягам БССР (2 гады ўмоўна), забраў у аршанскім участку міліцыі і скінуў з другога паверха дзяржсцяг (10 сутак арышту)... Гісторый Алеся Пушкіна хапіла б на добры том апавяданняў.

Пасля выбараў 2020 года Алеся Пушкіна збівалі, і ён дэманстраваў сінякі на жываце, спіне, ягадзіцах, адседзеў 10 сутак на Акрэсціна. А ў 2021 годзе Пушкіна затрымалі за цыкл прац, напісаны больш за 20 гадоў таму. Год трымалі ў ізалятарах. 25 сакавіка 2022 года на пасяджэнні суда Пушкін парэзаў сабе жывот, а 30 сакавіка атрымаў 5 гадоў калоніі.

Ён памёр 11 ліпеня 2023 года ў рэанімацыі, ежу яго даставілі з турмы з запушчанай прабадной язвай
«Які я крыж на сябе ўзваліў – такі і мушу несці, як бы цяжка ні было. Што мне тут пагражае? Ну пасадзяць мяне ад 5 да 12, але ж я буду жывы, ніхто мяне не забʼе», – казаў Пушкін перад сваім арыштам. На жаль, ён памыляўся.

Вадзім Храсько, жорсткая несправядлівасць у беларускай турме.

Вадзім Храсько, 50-гадовы спецыяліст па інфармацыйных тэхналогіях і палітычны зняволены, памёр у калоніі «Віцьба» ад пнеўманіі. Яго жыццё абарвалася ў ноч з 8 на 9 студзеня 2024 года, калі ён, нягледзячы на цяжкае захворванне, не атрымаў належнай медычнай дапамогі.



Вадзім быў прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» – за некалькі данатаў апазіцыйным групам. Суддзя Сяргей Хрыпач прызнаў яго вінаватым, нягледзячы на сурʼёзнае захворванне Храсько. Смерць Вадзіма стала чацвёртай сярод палітычных зняволеных у беларускіх турмах, што гаворыць пра жорсткія ўмовы ўтрымання і грэбаванне правамі зняволеных.

«Для мяне важна, каб людзі ў зняволенні ведалі, што пра іх памятаюць і што іх чакаюць на волі», – гэтая цытата адлюстроўвае глыбокую патрэбу Вадзіма ў справядлівасці і падтрымцы для ўсіх тых, хто аказаўся за кратамі па палітычных матывах.

Ігар Леднік: голас свабоды, які замоўк за кратамі.

Ігар Леднік, журналіст і грамадскі дзеяч, быў як камертон ісціны ў свеце няпраўды. У свае 64 гады ён застаўся верным прынцыпам, нягледзячы на рэпрэсіі, якія навіслі над ім. У красавіку 2022 года яго арыштавалі за «паклёп» на Аляксандра Лукашэнку – апублікаваны ў партыйным часопісе смелы артыкул. «Несправядлівасць – гэта яд, ад якога памірае грамадства», – казаў Ігар.



Спачатку яго асудзілі на 15 сутак, але за гэтым кароткім тэрмінам было абвінавачанне, прысуд і тры гады калоніі. У папраўчай калоніі №15 у Магілёве здароўе Ігара рэзка пагоршылася. Перанесеная аперацыя на страўнікава-кішачным гасцінцы і праблемы з сэрцам, інваліднасць другой групы – чалавек з такой гісторыяй хваробы апынуўся ў турме, дзе не вытрымліваюць людзі і з мацнейшым здароўем.

«Кожны ўдар па маім целе – гэта ўдар па свабодзе», – напісаў Ігар у адным з лістоў. 20 лютага 2024 года яго сэрца спынілася. Спробы рэанімацыі не мелі поспеху. Ён памёр у Менскай раённай больніцы, куды быў дастаўлены з Бабруйскай калоніі.

Ігар верыў, што «жыццё, пражытае ў барацьбе за праўду, вартае быць пражытай».

Аляксандр Кулініч: ідэйны падпалкоўнік, абвінавачаны ў абразе дыктатара.

Падпалкоўнік запасу Аляксандр Кулініч два дні не дажыў да свайго 52-годдзя. 9 красавіка 2024 года яго жыццё абарвалася – раніцай у камеры ён не прачнуўся. Замест застолля ў яго родным Маладзечне сямʼя вымушана была арганізоўваць памінкі.



Аляксандр Кулініч, ураджэнец Маладзечна, кадравы ваенны – прысвяціў сваё жыццё службе, аддаўшы гады дэсантным войскам у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Берасцейскай брыгадзе ПДВ. Там служыў да 2009 года, пасля сышоў у адстаўку ў званні падпалкоўніка.

У апошні час у Аляксандра быў невялікі бізнес, ён прадаваў харчовыя дабаўкі для выпечкі хлеба і печыва.
«Ён заўсёды меў цвёрдую грамадзянскую пазіцыю, якая праяўлялася ў каханні да сваёй краіны і Радзімы і поўнай нянавісці да дзейнага рэжыму як у Беларусі, так і ў Расейскай Федэрацыі», – успамінае яго сын Мікіта.

У 2020 годзе, калі Беларусь захліснула хваля пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў, Аляксандр не застаўся ў баку. Ён удзельнічаў у пратэстах у Берасце, а ў адзін з момантаў, выкарыстоўваючы свой аўтарытэт былога афіцэра, здолеў дамовіцца з сілавікамі, дамогшыся вызвалення затрыманых пратэстоўцаў. «Ён падышоў да камандзіра, пагаварыў, і тыя прапусцілі пратэстоўцаў», – распавядае яго сябар Сяргей.

У 2024 годзе, за «абразу Лукашэнкі» у сацыяльных сетках, здзейсненую задоўга да гэтага, Аляксандра затрымалі. Яго затрымалі ў вёсцы Дарагава Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласці, дзе ён жыў апошнім часам. А на відэа затрымання, якое апублікавалі сілавікі – незразумелыя кадры затрымання са шматкватэрнага дому.

Аляксандр апынуўся ў СІЗА №7 Берасця, дзе чакаў суда, прызначанага на 16 красавіка. Але 9 красавіка 2024 года, не дачакаўшыся суда, Аляксандр Кулініч памёр ад ішэмічнай хваробы сэрца.

Давайце запомнім герояў Беларусі, якія адышлі з гэтага жыцця. Таксама мы заклікаем праяўляць салідарнасць не толькі з загінулымі, але і з жывымі - тымі, хто зараз томіцца ў турмах. Таму заклікаем вас далучыцца да акцый да Дня салідарнасці з палітвязнямі. Вось расклад гэтых мерапрыемстваў.

Анлайн:
Афлайн

Да 9 чэрвеня
  • Варшава, Польшча, Музей Вольнай Беларусі, Мультымедыйная выстава «Minsk Anti Zoo. Red Mark».

20 траўня
  • Варшава, Польшча, 19:00. Адкрыты паказ фільму «Фіялетавыя слёзы» і абмеркаванне. Спасылка на рэгістрацыю.
  • Турын, Італія, 14:30, адкрыццё выставы аўтарства мастачкі Ксішы Ангелавай: Biblioteca Nazionale universitaria, piazza Carlo Alberto 3.
  • Брусэль, Бельгія, 14:00, Albertine plein, побач з цэнтральным чыгуначным вакзалам.

21 траўня
  • Люблін, Польшча, 10:00 – 15:00, Wydział Politologii i Dziennikarstwa UMCS, Głęboka 4. Акцыя «Напішы ліст палітвязню».
  • Беласток, Польшча, 18:00. Акцыя каля кансулату Беларусі. Skwer Wolnej Białorusi, 1.
  • Варшава, Польшча, 19:00. Вольныя Купалаўцы ў Музеі Вольнай Беларусі ладзяць праграму «Слова з-за кратаў».
  • Варшава, Польшча, 17:00-20:00, Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6a. Афлайн-сустрэча па напісанні лістоў палітвязням у рамках «Марафону лістоў».
  • Варшава, Польшча, 11:00, Беларускі Дом, ul. Kryniczna. Прэс-канферэнцыя з экс-палітвязынкамі.
  • Вільня, Літва, 20:00, Vilniaus gatve 16. Спектакль «Вольныя». Спасылка на рэгістрацыю.
  • Вільня, Літва, 19:00, Кафедральная плошча.
  • Вільня, Літва, 17:00, Беларускі дом у Вільні, Vilnius gatve 20. Адкрыты запіс падкасту «Вясна прыйдзе».
  • Стакгольм, Швецыя, 18:30, Sergels torg.
23 мая 23-25 траўня
26 траўня
  • Варшава, Польшча, Спектакль  “Мора Хрысціны”, Музей Вольнай Беларусе, праекце НАУ.

Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям