Сёння спаўняецца 2 гады ад моманту пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны. Гэта самая страшная вайна ў Еўропе за апошнія 75 год ужо забрала жыцці сотні тысячаў людзей. Мільёны ўкраінцаў сталіся бежанцамі.
Для Беларусі гэта не чужая вайна, а экзістэнцыяльны канфлікт паміж двума бліжэйшымі суседзямі. Самае страшнае, што існы рэжым уцягнуў у яго нашую краіну. Так, беларускія салдаты не прымаюць удзелу ў баявых дзеяннях, аднак менавіта з тэрыторыі Беларусі ішлі расейскія войскі на Кіеў. Ішлі тыя, хто забіваў і катаваў украінцаў у Бучы. З боку Беларусі ляцелі на Украіну расейскія ракеты.
Афіцыйны Менск усяляк падтрымлівае Расею ў вайне ды робіць зняважлівыя закіды ў адрас украінцаў і Украіны. Але ёсць і іншы бок. У лютым 2022 года беларусы выйшлі на акцыі пратэсту супраць вайны. Выйшлі, нягледзячы на 1,5 года няспынных рэпрэсій, выйшлі, хаця разумелі, што могуць апынуцца за кратамі. У выніку за антываенны пратэст затрымалі як найменей 1671 асобу. Як найменей 94 з іх асуджаныя паводле крымінальных справаў на тэрмін ад 1 да 23 гадоў.
Да таго ж мужныя беларусы супрацьдзейнічаюць гэтай вайне, як могуць, нават цаною свайго лёсу і здароўя. Давайце ўспомнім пра рэйкавых партызанаў, якія спрабавалі не пусціць цягнікі за расейскай ваеннай тэхнікай і салдатамі праз Беларусь.
Сёння гэтыя героі Беларусі за кратамі, адбываюць вялізныя тэрміны ў нечалавечых умовах утрымання.
Спіс рэйкавых партызанаў:
1. Дзмітрый Мядзвецкі, 36 гадоў, абвінавачваецца ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўным удзеле ў іх, абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў камунікацыі. Затрыманы ў верасні 2022 года. Вырак суда: 2,5 гады пазбаўлення волі.
2. Віталь Юрʼевіч Мельнік, 40 гадоў, абвінавачваецца ў незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, у абразе прэзідэнта РБ, наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў камунікацыі, а таксама ў акце тэрарызму. Затрыманы ў сакавіку 2022 года. Вырак суда: 13 гадоў пазбаўлення волі.
3. Алег Анатольевіч Малчанаў, 52 гады, абвінавачваецца ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім, у здрадзе дзяржаве, наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў камунікацыі, у акце тэрарызму. Затрыманы ў сакавіку 2022 года. Вырак суда: 21 год пазбаўлення волі.
4. Дзмітрый Юрʼевіч Равіч, 33 гады, абвінавачваецца ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім, здрадзе дзяржаве, наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў камунікацыі, у акце тэрарызму. Затрыманы ў сакавіку 2022 года. Вырак суда: 22 гады пазбаўлення волі.
5. Дзяніс Сяргеевіч Дзікун, 29 гадоў, абвінавачваецца ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім, у здрадзе дзяржаве, наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў камунікацыі, акце тэрарызму. Затрыманы ў сакавіку 2022 года. Вырак суда: 23 гады пазбаўлення волі.
6. Уладзімір Аляксандравіч Аўрамцаў, 28 гадоў, абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве, наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў камунікацыі, у акце тэрарызму, стварэнні арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзеле ў ёй. Затрыманы ў сакавіку 2022 года. Вырак суда: 22 гады пазбаўлення волі.
7. Зміцер Аляксандравіч Клімаў, 29 гадоў, абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве, наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў камунікацыі, у акце тэрарызму, стварэнні арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзеле ў ёй, у неданясенні пра злачынства. Затрыманы ў сакавіку 2022 года. Вырак суда: 22 гады пазбаўлення волі.
8. Алеся Анатольеўна Буневіч, 35 гадоў, абвінавачваецца ў незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь. Затрымана ў красавіку 2022 года. Вырак суда: 3,5 гады пазбаўлення волі.
9. Сяргей Сяргеевіч Пляшкун, 35 гадоў, абвінавачваецца ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, у апаганьванні будынкаў і псаванні маёмасці, распальванні варожасці ці варажнечы; абвінавачваецца ў наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў камунікацыі, у незаконных дзеяннях у дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў; абвінавачваецца ў акце тэрарызму, садзейніцтве экстрэмісцкай дзейнасці. Затрыманы ў люты 2022 года. Вырак суда: 16 гадоў пазбаўлення волі.
10. Юрый Уладзіміравіч Сельвіч, 47 гадоў, абвінавачваецца ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў камунікацыі, у незаконных дзеяннях у дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў, абвінавачваецца ў акце тэрарызму. Затрыманы ў лютым 2022 года. Вырак суда: 14 гадоў пазбаўлення волі.
11. Аляксей Дзмітрыевіч Шышкавец, 43 гады, абвінавачваецца ў акце тэрарызму; абвінавачваецца ў удзеле ці падрыхтоўцы грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы. Затрыманы ў сакавіку 2022 года. Вырак суда: 14 гадоў пазбаўлення волі.
12. Сяргей Сяргеевіч Глебка, 43 гады, абвінавачваецца ў акце тэрарызму, у наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў камунікацыі. Затрыманы ў сакавіку 2022 года. Вырак суда: 11 гадоў пазбаўлення волі.
13. Сяргей Генадзьевіч Канавалаў, 49 гадоў, абвінавачваецца ў акце тэрарызму; абвінавачваецца ў распальванні варожасці ці варажнечы. Затрыманы ў сакавіку 2022 года. Вырак суда: 15 гадоў пазбаўлення волі.
14. Максім Анатольевіч Лапацін, 45 гадоў, абвінавачваецца ў акце тэрарызму. Затрыманы ў сакавіку 2023 года. Пакуль не асуджаны.
15. Андрэй Анатольевіч Лапацін, абвінавачваецца ў акце тэрарызму. Затрыманы ў траўні 2023 года. Пакуль не асуджаны.
16. Дзмітрый Дзмітрыевіч Маставы, 47 гадоў, абвінавачваецца ў садзейніцтве экстрэмісцкай дзейнасці; абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве. Затрыманы ў лютым 2023 года. Вырак суда: 10 гадоў пазбаўлення волі.
17. Больш за два месяцы нічога невядома пра лёс беларуса Сяргея Ерамеева. Яго затрымалі супрацоўнікі ФСБ у Омскай вобласці Расеі. Ерамеева вінавацяць у здзяйсненні двух выбухаў на Байкала-Амурскай магістралі (БАМ) 29 і 30 лістапада 2023 года. ФСБ сцвярджае, быццам ён прызнаўся ў тым, што пад кантролем украінскіх спецслужбаў адвёз восем выбуховых прыладаў у Бурацію і замацаваў на грузавых цыстэрнах.
Сябры, памятайма, што нашая салідарнасць – магутная зброя супраць гвалту і беззаконня. Давайце дапамагаць палітвязням і іх семʼям лістамі, добрымі словамі і пашырэннем інфармацыі пра іх цяжкае становішча ў турмах рэжыму.