19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння славутага беларускага пісьменніка, Васіля Быкава.
Ён быў не проста адным з многіх аўтараў, што пісалі пра Другую Сусветную вайну ў жанры так званай «лейтэнанцкай прозы». Ён быў сярод пачынальнікаў гэтага жанру. Асноўная тэма апавяданняў Быкава – псіхалагічная драма героя ў найскладанейшых жыццёвых абставінах.
Класік нашай літаратуры, адзін з самых яскравых беларускіх аўтараў другой паловы мінулага стагоддзя нарадзіўся ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну ў сялянскай сямʼі. Другая сусветная вайна, якая заспела яго падлеткам, аказала велізарны ўплыў на творчасць пісьменніка. Быкаў прайшоў праз усю вайну, удзельнічаў у баях за Украіну, Румынію, Балгарыю, Венгрыю, Югаславію, Аўстрыю. Атрымаў цяжкае раненне. Па вяртанні з арміі здолеў знайсці сябе ў літаратуры. Ягоныя кнігі пераклалі больш як на 50 моваў. А самога Быкава вылучалі на Нобелеўскую прэмію.
У апошнія гады жыцця Васіль Быкаў звярнуўся да жанру прыпавесцяў – кароткіх алегарычных апавяданняў. У якіх, аднак, беспамылкова ўгадваецца гістарычная трагедыя Беларусі. Боль за будучыню краіны гучыць і ў кнізе ўспамінаў пісьменніка – «Доўгая дарога дадому».
Васіль Быкаў быў патрыётам Беларусі і шчыра вітаў дэмакратычныя перамены і здабыццё незалежнасці напачатку 90-ых гадоў мінулага стагоддзя. Зрэшты, неўзабаве, ранейшы аптымізм ўзмяніўся больш змрочнымі думкамі. Паўплывала на гэта і абранне першага прэзідэнта Беларусі, а таксама палітычныя змены ў краіне.
«Наша няўдача не азначае, што мы павінны пасыпаць галаву попелам, адрачыся ад сваіх мэтаў або шукаць нейкай лягчэйшай дарогі. Дэмакратычны шлях – адзінае выйсце для Беларусі. Іншыя народы ішлі да яго яшчэ больш цяжка. Кожны народ мусіць заплаціць за свае здабыткі, а беларусы, мабыць, заплацілі яшчэ недастаткова», – меркаваў Быкаў у 1997 годзе.
«Нацыянальная ідэя – важны чыннік прагрэсу, а то і фізічнага існавання ў свеце. Ідэя класічная, увасаблення якой даўно дамагліся шмат якія краіны свету, пабудавалі на ёй свой нацыянальны лёс. А беларусы ўсё яшчэ дыскутуюць, ці варта дамагацца таго? Ворагі беларушчыны, вядома ж, даводзяць: не варта, ёсць лепшая ідэя – няволя і залежнасць, яна дае хлеб. (I бензін, і газ, і прамтавары.) Амаль як у Бібліі: заваюйце нас, але накарміце нас», – казаў пісьменнік у 2002 годзе.
Быкаў прайшоў праз пераслед з боку рэжыму Лукашэнкі, нейкі час жыў за мяжой, аднак напрыканцы жыцця, ужо цяжка хворы, вярнуўся ў Беларусь. Пісьменнік памёр 22 чэрвеня 2003 года. Ягоную труну на развітанні накрылі бел-чырвона-белым сцягам.
Сябры, у сотую гадавіну нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, далучайцеся да імпрэзаў, прысвечаных гэтай даце. А таксама прачытайце адну або некалькі з ягоных кнігаў.