Дзень салідарнасці з Беларуссю

9 жніўня - знакавая дата у найноўшай гісторыі Беларусі. Чатыры гады таму ў гэты дзень адбыліся выбары прэзідэнта Беларусі.

Перамогу на іх здабыў пратэсны кандыдат - Святлана Ціханоўская. Беларусы салідарна прагаласавалі супраць дыктатуры і гвалту, супраць шматгадовай  узурпацыі ўлады. Аднак Цэнтрвыбаркам абвесціў пераможцам Лукашэнку. Гэта прывяло да шматтысячных пратэстаў і маштабных палітычных рэпрэсіяў, якія не скончваюцца і цяпер.  

Сёння ў турмах па ўсёй Беларусі знаходзяцца як найменей 1 500 палітычных вязняў. Яны знаходзяцца ў жудасных умовах - без медычнай дапамогі, перапіскі, пасылак. Абыходжзанне з імі нагадвае часы нацыскай Германіі, або сталінскія лагеры. Дзесяткі з вязняў прысуджаныя да вялізных, фактычна пажыццёвых тэрмінаў зняволення. Некаторыя цягам года і больш знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада (не маюць сувязі з навакольным светам, а іх родныя не атрымліваюць ніякай інфармацыі ад іх). Колькасць людзей, якіх затрымлівалі за палітыку з 2020 года, складае, паводле ацэнак праваабаронцаў, 50 000 асобаў. 

Лукашэнка не толькі аб’явіў вайну уласнаму народу, але таксама загнаў краіну ў ізаляцыю на міжнароднай арэне. Ён стаў саўдзельнікам Расеі ў вайне супраць Украіны. Праз прымусовую пасадку самалёта і мігранцкі крызіс на мяжы сапсаваў адносіны з суседнімі краінамі ЕЗ, якія цяпер адгароджваюцца ад Беларусі плотам. 

Сёння Беларусь гэта чорная дыра на мапе Еўропы. Краіна, у якой пануе страх і беззаконне, краіна, якая з’яўляецца пагрозай суседзям і уласным жыхарам. Яе грамадзяне выязджаюць, бо не бачаць будучыні для сябе і сваіх дзяцей. 

Сёння ўсім нам, усім беларусам як ніколі патрэбныя дапамога і салідарнасць. 9 жніўня, у дзень нашай салідарнасці выкажыце яе ў сваіх сацыяльных сетках.
  • Дапамагайце родным і блізкім палітвязняў. 
  • Рабіце твіты і пасты ў падтрымку людзей, рэпрэсаваных рэжымам.
  • Арганізуйце тэматычныя мерапрыемствы.
  • Праводзьце публічныя, віртуальныя ці афлайн-мерапрыемствы для абмеркавання патэнцыйных рашэнняў і дзеянняў, якія можа прыняць міжнародная супольнасць.
  • Правядзіце пікеты.
  • Далучайцеся да пікетаў салідарнасці з беларусамі за мяжой ці арганізуйце іх. 
Але пры гэтым памятайце пра ўласную бяспеку. 

Расклад мерапрыемстваў, прысвечаных Дню салідарнасці з Беларуссю.

Чацвер, 8 жніўня: 

Прага, 18:30, паказ стужкі «Родина — она моя» і дыскусія «Скрадзеныя выбары: Беларусь праз 4 гады», Бібліятэка імя Вацлава Гаўла.

Ірпень, 13:00, адкрыццё выставы «З Украінай у сэрцы», Тараса Шаўчэнкі 4. 

Хельсінкі, 17:00, выступ Леаніда Судаленкі, Медыя-музей і архіў Мерккі ў Хельсінкі. 

Пятніца, 9 жніўня: 

Вільня, 18:00, марш і мітынг, Кафедральная плошча. 

Варшава, 18:00, Марш, Plac Żelaznej Bramy. 

Берлін, 18:00, Выстава «Мама, кажуць, што я тэрарыст» мастачкі Катарыны Бютген. Haus der Statistik, Otto Braun str.70-72.

Таронта, 19:30, Спецыяльны паказ дакументальнага фільма беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы «Калі кветкі не маўчаць», 524 St. Clarens Ave

Брусэль, 13:45, мітынг, Збор удзельнікаў Place du Luxembourg, Brussels.

Бостан, 18:00, прагляд стужкі Мары Тамковіч «Пад шэрым небам», Harvard Davis Center, Tsai Auditorium (S010)

Субота, 10 жніўня: 

Варшава, 18:00, Першы матч сезона 2024-2025 Пагоні Варшава, Obrońcow Tobruku 1. 

Лондан, 13:00-14:30, акцыя пратэсту, Downing Street.

Бостан, 18:00, Прагляд фільма «Пад Шэрым Небам», Harvard Davis Center. 

Кёльн, 13:30, збор удзельнікаў на Köln Heumarkt. Дэталі

Нядзеля, 11 жніўня:

Нью-Ёрк, 13:00, Sheep Meadow - Central Park. Дэталі. Калі вы ведаеце ці арганізоўваеце мерапрыемства, падзяліцеся інфармацыяй з намі праз чат-бот.

Спіс мерапрыемстваў будзе дапаўняцца і абнаўляцца на сайце
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям