Кацярына Ерусалімская: «Трэба нагадваць, што праблема не знікла»

Кацярына Ерусалімская – апякун палітвязняў Антаніны Канавалавай і Сяргея Ярашэвіча распавядае пра ўдзел у сумеснай інфармацыйнай кампаніі нашага Фонду і ініцыятывы Dissidentby.com у падтрымку палітвязняў «Пакуль усе не будуць вольныя».

"Для мяне няма розніцы, чыім апекуном быць, бо кожны палітвязень апынуўся ў бядзе і кожны заслугоўвае абароны і ўвагі. Больш за тое, мне падаецца, што якраз менш вядомыя беларусы абдзеленыя гэтай увагай, і апекуны за іх не бяруцца. За тую ж Калеснікаву і так шмат хто заступіцца. А вось за звычайнага Васю з вёскі – ці наўрад.

Палітвязні зараз апынуліся ў бязвыхаднай сітуацыі. Ім не перадаюць перадачы, за лісты ім людзей затрымліваюць. Робіцца ўсё, каб палітвязні засталіся без падтрымкі. Іх хочуць зламаць яшчэ больш, каб яны пашкадавалі аб сваім выбары і сваіх учынках.

Задача апекуна зрабіць так, каб хаця б выйшаўшы на волю палітвязень адчуў, што тут пра яго не забываліся. Сёння беларусы прывыкаюць да новай рэальнасці, і кожны жыве сваім жыццём. Часцей – у бяспецы за мяжой. Трэба нагадваць такім беларусам, што праблема нікуды не знікла, што ёсць тыя, хто не паспеў з'ехаць, што трэба хаця б даножыць на перадачы ці дапамогу сваякам.

Я інфармую ў Instagram сваіх падпісчыкаў аб пары палітвязняў: раблю відэа, пасты. У планах зрабіць выставу ў падтрымку палітвязняў".

Кацярына Ерусалімская – журналістка і тэлевядучая Malanka Media і TV3 Plus. Жыве ў Літве.

Антаніна Кававалава – давераная асоба Святланы Ціханоўскай на выбарах 2020 года. Асуджаная на 5,5 гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей Ярашэвіч – муж Ганны Канавалавай, адзін за адміністратараў Telegram-канала «Армія з народам». Асуджаны на 6 гадоў і тры месяцы пазбаўлення волі.

У Антаніны і Сяргея двое непаўнагадовых дзяцей. З-за пагрозы пераследу з боку рэжыму Лукашэнкі яны разам з бабуляй уцяклі з Беларусі і зараз жывуць у Польшчы.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям