11 ліпеня 2023 года ў Беларусі памёр Алесь Пушкін – вядомы беларускі мастак-нонканфарміст, іканапісец, перформер і арт-куратар. Яго смерць ва ўзросце 57 гадоў наступіла ў рэанімацыі больніцы, куды палітвязня даставілі з гарадзенскай турмы.
Прычына смерці – нясвоечасовае лекаванне прабадной язвы. Мастака-палітвязня забіла беларуская пенітэнцыярная сістэма. Алесь Пушкін застанецца ў памяці беларусаў як сапраўдная асоба, бясстрашны чалавек, які асабіста і праз сваю творчасць кідаў выклік рэпрэсіўнаму лукашэнкаўскаму рэжыму.
Алесь Пушкін распачаў шлях супраціву яшчэ ў 1988 годзе. Тады яго арыштавалі за расклейванне лістовак з заклікам прыходзіць на акцыю, прымеркаваную да Дзядоў. З таго часу імя Алеся Пушкіна неаднаразова звязвалася з палітычнымі пратэстамі і перформансамі. Адзін з самых запамінальных актаў – «Гной для прэзідэнта». У 1999 годзе Алесь Пушкін прыцягнуў тачку з гноем да адміністрацыі Лукашэнкі і раскідаў яго, накрыўшы дэвальваванымі рублямі і Канстытуцыяй. За гэты перформанс мастак атрымаў два гады зняволення ўмоўна.
Сярод значных прац Пушкіна таксама роспіс царквы ў яго родным мястэчку Бобр. На фрэсцы Страшнага суда мастак намаляваў грэшнікаў, сярод якіх чалавек падобны на аднаго дыктатара, а яшчэ амапаўцы і праваслаўныя іерархі. Гэтая праца была знішчана, а сама царква загадкава згарэла ў 2011 годзе.
Пасля выбараў 2020 года Алесь Пушкін ізноў апынуўся пад ціскам. Яго збівалі, трымалі ў ізалятарах і, у рэшце рэшт, у 2021 годзе арыштавалі за цыкл прац, напісаных больш за 20 гадоў таму. Суд прызнаў яго вінаватым у рэабілітацыі нацызму і знявазе дзяржаўных сімвалаў. Прысуд – пяць гадоў пазбаўлення волі. У знак пратэсту Пушкін парэзаў сабе жывот на адным з судовых пасяджэнняў.
«Які крыж на сябе ўсклаў, такі і павінен несці, як бы цяжка ні было. Што мне тут пагражае? Ну пасадзяць мяне ад 5 да 12, але ж я буду жывы, ніхто мяне не забʼе», – казаў Пушкін перад арыштам. На жаль, ён памыляўся. 11 ліпеня 2023 года Алесь Пушкін памёр у рэанімацыі з-за нясвоечасова аказання медычнай дапамогі пры прабадной язве. Ягоная смерць стала сімвалам нязломнага духу і стойкасці перад тварам рэпрэсіўнай машыны.
Алесь Пушкін не адзіны палітвязень, які загінуў за кратамі. За апошнія два гады ў турмах Беларусі памерлі палітычныя зняволеныя Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч, Вадзім Храсько, Ігар Леднік, Аляксандр Кулініч. Многіх з іх змяшчалі ў СІЗА, яны не атрымлівалі неабходную медычную дапамогу. Абставіны смерці ў большасці выпадкаў неясныя сваякам і праваабаронцам.
Гэтыя забойствы на сумленні кіраўнікоў і супрацоўнікаў пенітэнцыярнай сістэмы. Яны мусяць быць прыцягнутыя да справядлівага суду.