«Галасы, якія прарываюцца скрозь краты».
Выстава з такою назваю праходзіць у замку Самэрхол, у шатландскім Эдынбургу. Арганізатарамі выступілі Народнае Консульства Беларусі ў Шатландыі і нямецка-швейцарская няўрадавая арганізацыя Libereco, якая займаецца абаронай правоў чалавека ў Беларусі і Украіне.
Наведнікі выставы могуць убачыць малюнкі аўтарства былых і дзейных палітвязняў.
«Збор прац палітвязняў быў складаным і эмацыйна насычаным працэсам, – зазначае адна з арганізатарак выставы, прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына Маклейн. – Мы звязаліся з «Вольнымі паштоўкамі» і «Вясной», атрымалі доступ да іх баз дадзеных малюнкаў палітвязняў. Дзякуючы іх падтрымцы нам удалося выбраць гэтыя працы. Мы выкарыстоўвалі цытаты непасрэдна з малюнкаў».
У межах выставы наведнікі могуць ахвяраваць на дзейнасць фонду «Краіна для Жыцця». Дачка Ірыны Маклейн Юлія прыняла актыўны ўдзел у арганізацыі выставы. Ірына тлумачыць гэта ўнутранай патрэбай дзяўчыны:
«Юліі 16 гадоў. Калі адбыўся 2020 год, ёй было 12, і яна адразу пачала дапамагаць. Яна пісала лісты Сашу Івуліну, калі той быў у турме, гуляла ў футбол, хадзіла на мітынгі ў падтрымку Украіны, малявала плакаты «Не вайне», сустракалася са Святланай Ціханоўскай, збірала грошы ў школе. Яна распавядае сваім сябрам і нашым суседзям пра тое, што такое сапраўдная Беларусь і чаму мы – еўрапейская нацыя».
Таксама беларусы і беларускі Вялікай Брытаніі арганізавалі на мерапрыемстве ў Самэрхоле інсталяцыю з імёнамі палітвязняў.
Сам Самэрхол гэта разбураны замак, які зараз зʼяўляецца выставачным комплексам. Самэрхол адзінае месца Вялікай Брытаніі, дзе афіцыйна ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг. Дырэктар Роберт МакДаўэл вельмі ганарыцца гэтым фактам, а таксама зазначае, што зрабіў такі крок ў знак салідарнасці з беларусамі. Яго натхніла нашая барацьба за свабоду, а таксама асабістыя гісторыі палітвязняў і актывістаў. МакДаўэл заўсёды кажа пра падтрымку беларускіх палітвязняў, называючы гэта «маленькім укладам у вялікую справу».
І гэта не адзіны крок насустрач беларусам. Libereco і Народнае Консульства ў Шатландыі праводзяць ужо другую па ліку выставу ў сценах Самэрхолу. Таксама тут у снежні 2022 года прайшоў паказ фільму «Купала» пры падтрымцы Роберта МакДаўэла.
Фонд «Краіна для Жыцця» намагаецца прыцягваць міжнародную ўвагу да праблему беларускіх палітвязняў, каб голас Беларусі і беларусаў чулі па ўсім свеце. Як прыклад – Эстафета салідарнасці «Голас праз межы: Міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі». Гэта першая міжнародная анлайн-супольнасць, мэта якой інфармаваць людзей па ўсім свеце пра палітычны крызіс і парушэнні правоў чалавека ў нашай краіне.
Мы запускаем эстафету салідарнасці, якая прайдзе праз розныя краіны і дыяспары і скончыцца ў лістападзе 2024 года. У межах эстафеты будуць арганізаваныя выставы, канцэрты, дыскусіі і вэбінары, якія раскажуць пра Беларусь, нашу культуру і выклікі, з якімі мы сутыкнуліся. Таксама мы збіраем сродкі на дапамогу беларусам, якія пацярпелі ад рэжыму.
Далучыцца да эстафеты можна праз сацсеткі эстафеты:
Facebook: Voices Across Borders.
Instagram: voices_acrossborders.
Падтрымаць можна па спасылцы.
Мы ўдзячныя за падтрымку і салідарнасць! А таксама верым, што беларус беларусу беларус. Еўрапейцы і людзі па ўсім свеце мусяць не атаесамляць беларусаў з існым у нашай краіне рэжымам, а ведаць нас сапраўдных.