292 чалавека пацярпелі падчас апошняй аблавы сілавікоў. Як караюць за падтрымку палітвязняў? Якія штрафы атрымоўвалі тыя, хто дапамагаў і атрымоўваў дапамогу? І ці магчыма атрымаць дапамогу цяпер? На гэтыя пытанні адказала кіраўніца фонду «Краіна для Жыцця» Вольга Зазулінская.
Дадзеныя па 292 пацярпелым дала на сваім канале ініцыятыва «Dissidentby».
Гэта вынік хвалі вобшукаў і затрыманняў, якія пракаціліся па краіне 23 і 24 студзеня. КДБ трэсла сваякоў палітвязняў і тых, хто іх падтрымлівае.
Безумоўна, у нас ва ўсіх паўстае пытанне – і што цяпер? Ці засталіся людзі адзін на адзін з гэтымі штрафамі? Асабліва палохае лічба: 249 875,19 беларускіх рублёў ці 71 000 еўра. Кампенсаваць гуманітарную дапамогу на такую суму пастанавілі суды.
Ёсць два выгляду так званых штрафаў [якія атрымлівалі пацярпелыя ад апошніх аблаў – заўв. рэд.], распавядае Вольга Зазулінская.
Штраф за адміністратыўнае правапарушэнне. Гэта штраф за карыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогай. Памер такіх штрафаў да 30 базавых велічыняў.
«Такія штрафы маюць намер кампенсаваць нашыя калегі з BY_Help. Для таго, каб звярнуцца па такія кампенсацыі трэба прайсці працэдуру абскарджання. І пасля гэтага звярнуцца па дапамогу праз форму», – расказвае Вольга Зазулінская.
Выплата кошту прадуктовых кошыкаў на карысць дзяржавы ў поўным абʼёме атрыманай дапамогі.
На жаль, ні ў адной арганізацыі няма магчымасці пагашаць такія сумы, уздыхае Вольга Зазулінская. «Адзінае, што можна ў гэтым выпадку парэкамендаваць, – гэта дамагацца растэрміноўкі па выплаце і надалей шукаць рашэнне не без нашай дапамогі. Аднак паўтаруся, што ў нас няма сёння рэсурсаў на тое, каб пагасіць шалёныя сумы. І потым, як толькі рэжым зразумее, што іх пастка спрацавала – гэта дадасць новыя варыяцыі таго, як можна праз семʼі палітвязняў атрымліваць умоўнае фінансаванне для рэжыму».
Ці магчыма атрымаць дапамогу зараз, пасля аблаў?
Што тычыцца праграм дапамогі для семʼяў палітвязняў унутры краіны – усе арганізацыі працуюць у ранейшым рэжыме, перагледжаны пратаколы бяспекі і верыфікацыі заявак, распавядае кіраўніца фонду «Краіна для Жыцця». «Не пра ўсе хітрыкі і нюансы мы можам казаць услых, але ўжо сёння мы бачым пасткі, якія КДБ спрабуе расставіць для арганізацый. Мы бачым і працуем з гэтым кожны дзень, знаходзячы рашэнне і рэагуючы на выклікі».
Ці ёсць варыянты бяспечна падтрымаць палітвязняў, калі знаходзішся ўнутры краіны?
«Падтрымаць сямʼю палітвязня можна заўсёды. Калі чалавек знаходзіцца ўнутры краіны і хоча падтрымліваць родных палітвязня, то трэба найперш устанавіць кантакт з сямʼёй. Не варта афішаваць такія рэчы, усё трэба рабіць з разуменнем адказнасці і рызык. Ёсць розная дапамога, якую можна прапаноўваць семʼям. Напрыклад дапамога ў працаўладкаванні. Ці можна купіць неабходнае адзенне і абутак дзецям. Вы можаце запрасіць сямʼю палітвязня правесці выходныя на лецішчы разам ці аплаціць гурток дзіцяці палітвязня. Гэта ўсё дапамагае зняць фінансавую нагрузку з сямʼі.
Часам проста трэба падтрымаць добрым словам ці суправадзіць пажылую маці палітвязня ў паліклініку. Усё, што мы павінны памятаць – гэта тое, што няма маленькай дапамогі. Кожнае дзеянне лепшае за бяздзейнасць і гэта таксама тычыцца дабрачыннай дзейнасці і гуманітарнай дапамогі».
Сябры, калі гэта для вас бяспечна, калі ласка, падтрымайце палітвязняў і ўсіх беларусаў, якія церпяць ад дзеянняў злачыннага рэжыму.

- На 31 чалавека ўзбуджаныя крымінальныя справы (16 з іх знаходзяцца ў СІЗА)
- Як мінімум 146 асобаў прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, вынікам якой сталі штрафы на 1325 базавых велічынь ці 15 000 еўра.
- Якое пакаранне спасцігла 115 чалавек – невядома.