23-24 сакавіка ў Празе адбудзецца трэцяя канферэнцыя беларусаў и беларусак свету. Яе ладзяць Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінет, Офіс дэмакратычных сіл у Чэхіі і Народныя амбасады.
Гэтым разам у цэнтры ўвагі будзе патэнцыял беларускай супольнасці за мяжой.
Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць актуальныя праблемы беларусаў і беларусак свету падчас трох панэльных дыскусій. У заключнай з іх прыме ўдзел кіраўніца фонду «Краіна для Жыцця» Вольга Зазулінская.
Праграма канферэнцыі:
Акрамя таго, на канферэнцыі будзе прадстаўлены кірмаш грамадзянскіх праектаў – блок, дзе дыяспары змогуць прэзентаваць свае ініцыятывы на 2024-2025 гады.
Больш дэтальна азнаёміцца з праграмай можна тут.

- Панэль №1. «Стратэгічная візія беларускай дэмакратычнай супольнасці і роля беларусаў(-ак) замежжа на 2024-2025 гады»
- Панэль №2. «Роля беларусаў(-ак) замежжа ў беларуска-ўкраінскіх адносінах»
- Панэль №3. «Узмацненне патэнцыялу супольнасці беларусаў(-ак) замежжа»