Ірына Маклейн – апякун палітвязня Сяргея Глебкі – распавядае пра ўдзел у кампаніі «Пакуль усе не будуць вольныя», сумеснай інфармацыйнай кампаніі нашага Фонду і ініцыятывы Dissidentby.com у падтрымку палітвязняў.
«Як сацыяльны работнік і чалавек, які шмат гадоў працуе з сем'ямі, я ведаю, як уплывае любая траўма на дзяцей. Таму мне было вельмі важна, каб у палітвязня, якога я бяру пад апеку, былі сямʼя і дзеці. У Сяргея Глебкі тры выдатныя дзяўчынкі… Натуральна, усё што адбываецца, адабʼецца і ўжо ўплывае на іх. Гэта траўма, якую яны пранясуць бадай праз усё жыццё.
Калі мы не будзем памятаць пра сваіх палітвязняў, то свет пра гэта дакладна не ўспомніць. Таму, як мне падаецца, задача кожнага свабоднага беларуса – казаць і рабіць тое, што можа дапамагчы палітвязням. Гэта наш абавязак і гэта нас абʼядноўвае цяпер.
Я рэгулярна маю зносіны з жонкай Сяргея, імкнуся яе падтрымліваць псіхалагічна. Каця перадае Сяргею словы падтрымкі ад мяне».
Ірына Маклейн – чалец апякунскай рады фонду «Краіна для Жыцця». Нарадзілася і вырасла ў Беларусі, але цягам працяглага перыяду жыве ў Шатландыі. Актыўна дапамагае палітвязням і іншым беларусам, якія пацярпелі ад дзеянняў дыктатарскага рэжыму.
Сяргей Глебка арыштаваны ў сакавіку 2022 года, неўзабаве пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны. Яго асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі за падпал бярвення з мэтай парушэння чыгуначнага руху. Пры затрыманні Сяргея Глебку моцна збілі. Унесены ў спіс тэрарыстаў і экстрэмістаў.