Гісторыя Ірыны, чый муж Павел Спірын трапіў у турму за вядзенне канала на You-Tube

На пачатку лютага быў вынесены вырак блогеру Паўлу Спірыну, якога вінавацілі ў “наўмысных дзеяннях, скіраваных на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай або іншай сацыяльнай варажнечы па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай або іншай сацыяльнай прыналежнасці». Спірын атрымаў практычна максімальна магчымы тэрмін паводле гэтага артыкула, дарэчы, роўна такі, як і запрасіў пракурор - 4,5 гады зняволення.

Шырокую вядомасць Павел Спірын атрымаў вясной 2020 года, калі аб’явіў пра сваё жаданне балатавацца ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і ў жывым эфіры пікіраваўся са старшынёй ЦВК Ярмошынай. Ён не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата і ў выніку стаў даверанай асобай Святланы Ціханоўскай. У вересні 2020 года Паўла арыштавалі. Расказвае яго жонка Ірына, якая разам з маленькім сынам чакае мужа дамоў.
 
Першапачаткова Павел выстаўляў сваю кандыдатуру ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Пасля адмовы ў рэгістрацыі ён не адступіўся ад планаў па змене будучыні краіны, выбраў годнага кандыдата і апынуўся ў штабе Святланы Ціханоўскай. З усіх кандыдатаў Павел падтрымліваў толькі Сяргея Ціханоўскага. Ён быў упэўнены, што толькі з ім можна пабудаваць Краіну для Жыцця.

Я лічу, што прысуд вельмі жорсткі, у нашай дзяржаве справядлівасці няма. Лічу, што чэсных судоў у нас даўно няма, такое адчуванне, што канчатковы вырак быў вядомы яшчэ да пачатку суда! Наш суд – шапіто!

На дадзены момант Павел знаходзіцца на Валадарскага ў СІЗА-1. Ён падаў на апеляцыю, чакае выраку суда.

Лісты атрымліваю рэдка, раз на тры тыдні. Тэлефануюць людзі, якія знаходзіліся разам з ім у камеры і расказваюць навіны. Было адно спатканне ў дзень прысуду, больш не дазволілі.

Многія дапамагаюць: атрымліваем прадуктовую падтрымку, падтрымку ад праваахоўнікаў, ад сяброў фонду “Краіна для Жыцця”. Вялікі дзякуй усім, хто не застаўся абыякавы да нашай сям’і.

Павел для сям’і найперш любячы бацька і клапатлівы сем’янін. Дапамажыце вызваліць мужа з рук фашыстаў! Чакаю вясну. Нешта мне падказвае, што гэтай вясной усё зменіцца! І мой муж, і ўсе, каго незаконна пасадзілі, вернуцца дадому ў свае сем’і!
 
Падтрымаць сем’і палітвязняў можна ТУТ.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям