Аляксандра Канафальская – апякунка палітвязня Дзмітрыя Кубарава распавядае пра ўдзел у сумеснай інфармацыйнай кампаніі нашага Фонду і ініцыятывы Dissidentby.com у падтрымку палітвязняў «Пакуль усе не будуць вольныя».
«Калі да мяне звярнуліся з Dissidentby і прапанавалі выбраць кагосьці з балюча вялізнага спіса, я спачатку разгубілася. Як тут выбраць, калі тэрміновая дапамога, няхай і інфармацыйная, патрэбна кожнаму?! Але мне патлумачылі, што ёсць мэта знайсці апекуна для кожнага нявінна асуджанага чалавека. Тады выбар стаўся трошкі лягчэйшым.
Так сталася, што ў жніўні 2020 года я праз адзін поціск рукі пазнаёмілася з Дзмітрыем. Сачыла за яго далейшым лёсам не толькі праз інтэрнэт. Ужо тады мяне ўразіў яго светапогляд – ягоныя актыўнасць, самаадданасць і ўнутраны стрыжань. Чаго толькі варта гэтае яго апошняе слова ў судзе: «Нават за гэтай клеткай лічу сябе больш свабодным, чым многія людзі, якія сядзяць тут [у гэтай залі – заўвага рэд.]». Да таго ж Дзіма – дызайнер, ён цудоўна малюе, і мне, як мастаку, гэта блізка.
Апекавацца палітвязнямі важна, таму што яны – гэта мы. Кожны мог і можа быць на іх месцы. Немагчыма перагарнуць старонку. Гэта наша агульная справа, асабліва справа тых, хто цяпер знаходзіцца ў адноснай бяспецы: казаць, пісаць, распавядаць, агучваць, дзяліцца інфармацыяй пра палітзняволеных, пакуль усе не будуць вольныя.
Кожны з іх сапраўдны герой, а сваіх герояў трэба ведаць. Калі ты пішаш, агучваеш праз сябе нейкія навіны пра канкрэтнага чалавека – як ён там, што чытае, на што хварэе, ці атрымлівае лісты, у чым мае патрэбу – гэта вельмі моцная падтрымка ў тым ліку і яго сваякоў, блізкіх. Гэта паказвае, што яны не адны.
Я распавядаю пра лёс Дзмітрыя Кубарава ў сваіх сацсетках: пішу пра яго пасты, дзялюся яго малюнкамі з-за кратаў, дзе магу, узгадваю пра яго пад час розных мерапрыемстваў, дзе сама прымаю ўдзел.
Напрыклад, у мінулым годзе мы з Кацярынай Ваданосавай, музыкантам, спявачкай і, дарэчы, таксама апякункай палітзняволенага, правялі 5 канцэртаў пад назвай «Край» у Польшчы. Падчас таго, як Кацярына спявае, а музыкі граюць, я малюю пяском і тое, што я малюю, паказваецца на экране на сцэне. Пад песню «Для каго», прысвечаную беларускім палітвязням, на экране зʼяўляюцца партрэты, у тым ліку Дзмітрыя Кубарава.
Яшчэ я рабіла відэафармленне для спектаклю вольных купалаўцаў «Слова з-за кратаў», заснаванага на вершах, прозе і ўрыўках з лістоў беларускіх палітзняволеных.
Пад агучванне аднаго з твораў Максіма Знака на экране зʼявіўся намаляваны партрэт Дзмітрыя Кубарава, бо для мяне сэнс гэтага твора не асацыяваўся ні з кім іншым, як з Дзмітрыем.
З гонарам заўсёды нашу прышчэпленыя на пінжак ці кашулю значкі «Пакуль усе не будуць вольныя» і другі – з адмысловым перакладам на англійскую, што мне як апякунцы ўручылі ад «Dissidentby». Людзі пытаюцца, што гэта за значкі, і я ахвотна распавядаю, не забываючыся і на канкрэтную асобу, праз апеку над якой я атрымала гэтыя значкі.
Хаджу ў паходы па гарах, нядаўна афіцыйна ўступіла ў клуб тых, хто вырашыў здабыць «Карону польскіх гор» (28 вяршыняў). Вырашыла, што буду браць на кожную вяршынюпартрэт Дзімы, каб ён таксама вандраваў са мной, хаця б такім вось чынам.
Заахвочваю людзей пісаць лісты Дзмітрыю. Перадаю паштоўкі са сваімі ілюстрацыямі арганізацыям, што ладзяць акцыі напісання лістоў палітвязням».
Дзмітрый Кубараў – UX/UI дызайнер. Ад 11 жніўня 2020-га знаходзіцца за кратамі. Яму прысудзілі 8 гадоў строгага рэжыму за «Арганізацыю масавых беспарадкаў» і «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў».
Аляксандра Канафальская – мастачка, майстар пескаграфіі.