Лізавета Пракопчык – апякунка палітвязня Юрыя Касцюка распавядае пра ўдзел у сумеснай інфармацыйнай кампаніі нашага Фонду і ініцыятывы Dissidentby.com у падтрымку палітвязняў «Пакуль усе не будуць вольныя».
«Я ведала, што Юра паходзіць з таго ж гораду, што і я – Пружаны. Да таго ж Юра – малады чалавек, а я заўсёды займалася менавіта моладзевым актывізмам, таму вельмі прагну падтрымаць маладых людзей, якія апынуліся ў такой няпростай сітуацыі. Да таго ж гісторыя Юры ўжо другі раз палітзняволены. І стаў палітзняволеным менавіта праз сваю прагу дапамагчы іншым людзям, якія падзялілі ягоны лёс.
Дапамагаць такім людзям як Юры – абавязак кожнага адказнага грамадзяніна і грамадзянкі.
Зараз засталося не так шмат спосабаў дапамагаць Беларусі з-за мяжы. І асабліва рабіць гэта так, каб адчуваць нейкую карысць адразу. Так, гэта можа гучаць трохі эгаістычна, але калі за кратамі ў Беларусі знаходзяцца тысячы людзей праз тое, што яны прагнулі справядлівасці – мінімум, які можна зрабіць гэта час ад часу расказваць пра іх у сваіх сацыяльных сетках альбо на сустрэчах з іншымі актывістамі з усяго свету.
На жаль, я не магу зараз забяспечыць свабоды для кожнага чалавека ў Беларусі. Але дапамога тым, хто пацярпеў за свае перакананні – дасяжная кожнаму і кожнай».
Юры Касцюк - жыхар Брэста. Быў двойчы арыштаваны і асуджаны паводле «палітычных» артыкулаў - «Здзек з дзяржаўных сімвалаў» і «Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці». Цяпер адбывае чатырохгадовы тэрмін зняволення.
Лізавета Пракопчык - актывістка Моладзевага Блока.