Людзі, якія побач у цяжкую хвіліну. З днём нараджэння BYSOL!

Сёння дзень нараджэння ў каманды фонду BYSOL! Гэтыя людзі побач, калі гэта сапраўды неабходна. 

За час сваёй няспыннай працы цягам апошніх чатырох гадоў яны дапамаглі больш чым 20 000 чалавек. Агульны аб'ём дапамогі на дадзены момант складае 4,5 мільёнаў еўраў. 

Вось толькі некаторыя напрамкі іх дзейнасці:
  • экстраная рэлакацыя беларусаў, якія знаходзяцца пад пагрозай арышту з палітычных прычынаў;
  • дапамога палітвязням і іх сем'ям;
  • падтрымка беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца за свабоду Украіны.

BYSOL — не проста арганізацыя. Гэта сімвал салідарнасці і падтрымкі ўсёй нацыі — усіх беларусаў, якія ўдзельнічаюць у зборах. 

Але эфектыўная дзейнасць фонду была б немагчымай без ягонай каманды і без нашых ахвяраванняў на працу. Бо BYSOL не бярэ камісію з ахвяраванняў, а прыцягвае грошы на сваю каманду асобна.

Давайце ў дзень нараджэння BYSOL скажам дзякуй людзям, якія працуюць у фондзе і робяць свой ўнёсак у распаўсюд беларускай салідарнасці кожны дзень: адказвае на запыты на «гарачую лінію», кансультуе і падтрымлівае людзей па пытаннях грашовай дапамогі або эвакуацыі, арганізоўвае і распаўсюджвае інфармацыю аб дабрачынных зборах. 

Давайце скажам дзякуй і падтрымаем іх працу, каб яны сабралі сродкі на новыя добрыя справы!
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям