Аліна Харысава, маладая еўрапейская амбасадарка і палітычная актывістка расказвае пра свой удзел у інфармацыйнай кампаніі нашага Фонду і ініцыятывы «Dissidentby» «Пакуль усе не будуць вольныя».
Я сама абірала палітвязня, а дакладней - палітвязынку. Мне было важна, каб гэта была жанчына. І выбраўшы Алену Гнаук, я сапраўды адчуваю, што вельмі хацела б з ёй паразмаўляць, шмат пра што даведацца. Ужо калі стала апякункай і пачытала кніжкі Алены, то заўважыла, што ў нас шмат агульнага: стаўленне да жыцця і вобраз жыцця - яна таксама сочыць за здароўем.
Апекавацца палітвязнямі важна, бо 1500 лёсаў зліваюцца ў адну лічбу, мы не бачым за ёй твары і персаналіі. Лічба занадта вялікая! Трэба падсвечваць асабістыя гісторыі, якія стаяць за кожным чалавекам з ліку палітвязняў. А ў выглядзе апякунства, гэта будзе больш прадуктыўна. Людзі пачынаюць бачыць за чалавекам асобу, жыццё, сям’ю і блізкіх, якія яго чакаюць, лёс і шлях да пратэсту.
Я часта ўзгадваю Алену на нейкіх мерапрыемствах. Маю цішотку з яе партрэтам. У Нямеччыне ёсць кніга, напісаная пра палітзняволеных, і ў ёй размешчаная гісторыя Алены. Я рэкламавала гэтую кнігу ва ўніверсітэце (Аліна вучыцца ў Тэналагічным універсітэце Мюнхену - заўв.рэд.) У сацсетках размяшчаю інфармацыю пра такія кнігі і навіны, па магчымасці.
Алена Гнаук - актывістка з Пружан, асуджаная на 4,5 гады пазбаўлення волі. Першапачаткова яе асудзілі па “справе карагодаў” за акцыю пратэсту ў Берасці, потым абвінавацілі ў абразе так званага прэзідэнта (нібыта “паклёп” у звароце да яго ж), за дыскрэдытацыю краіны пастамі ў сацсетках аб становішчы мігрантаў у Беларусі, а таксама за “злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі”.
Аліна Харысава - міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў, чаліня Моладзевай кансультатыўнай рады ЗША, маладая еўрапейская амбасадарка, лідарка праекту “Яна/Ёй”.