Мы вярнуліся з адпачынку і падрыхтавалі невялікую справаздачу аб тым, што паспелі зрабіць за час сваёй адсутнасці ў сценах офіса.
1. Даставілі падарункі 221 дзіценку палітвязняў па праграме "Пошта Дзеда Мароза", а зараз працуем над дэталёвай справаздачай з водгукамі і фота для нашых данатараў
2. Выплацілі штомесячную матэрыяльную дапамогу 51 сям'і палітвязняў з дзецьмі і просім вас працягваць іх падтрымліваць
3. Працягваем працу па праграме салідарнасці "Сябар сям'і". На дадзены момант знайшлі папячыцеляў для 2 шматдзетных сем'яў. Нагадваем, што стаць Сябрам сям'і можа кожны - у нашым лісце чакання ёсць сем'і як з 1 дзіцем, так і 2, 3 дзецьмі. Усім ім вельмі патрэбна падтрымка неабыякавых людзей
4. Скончваем працу над праектам праграмы рэабілітацыі палітвязняў
5. Некаторыя з нас усё ж змаглі правесці крыху больш часу са сваімі сем'ямі, падарыць ім сваю ўвагу і час
Дзякуй, што застаяцеся з намі - працягваем ісці да нашай мэты разам!