Музычны фестываль у падтрымку дзяцей палітвязняў

​1 чэрвеня ў Варшаве пройдзе дабрачынны фестываль незвычайнай беларускай музыкі. У Міжнародны дзень абароны дзяцей музычная супольнасць Belarus Outside Sound System, якая падтрымлівае беларускіх пазажанравых артыстаў у эміграцыі і прыцягвае ўвагу да сацыяльна-палітычных праблем у Беларусі, прапануе ўсім ахвочым далучыцца да жывога праслухоўвання 14 беларускіх выканаўцаў. Сабраныя падчас фестывалю данаты перанакіруюць на падтрымку дзяцей беларускіх палітвязняў - родзічы могуць падаць заяўкі на дапамогу па 19 траўня ўключна. 
 
  • Сабраныя данаты адправяць праекту "Служба хуткай гуманітарнай дапамогі", які сёлета арганізуе традыцыйную акцыю падтрымкі дзяцей палітвязняў. На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачаная дапамога ў памеры 100 еўра. Заяўкі будуць прымацца па 19 траўня ўключна. Каб атрымаць дапамогу трэба запоўніць форму
Сярод артыстаў дабрачыннага фестывалю - Света Бень і Сяргей Навіцкі у новым электронным праекце WTBSK. А таксама Анастасія Рыдлеўская, Сяргей Пукст са сваім праектам Георгій Дабро, Ганна Жданава, Domsun, PocketRave і Syntrig. Дыджэй-сэты адыграюць Papa Bo Selektah, Schmoltz, Kornej, Eye-Q, Scarlett і Uhead. У дадатак на фестывалі прэзентуюць вінілавую плытку з рэйв-складанкай ад беларускіх электронных прадзюсараў. 

У падзяку за такі россып выканаўцаў арганізатары Belarus Outside Sound System просяць пакінуць данат на дзяцей беларускіх палітвязняў. Самыя шчодрыя ахвярадаўцы атрымаюць унікальны вініл у падарунак. 

Заклікаем усіх ахвотных далучыцца да збору ў падтрымку дзяцей палітвязняў, а таксама прыходзіць на фестываль. Месца збору 1 чэрвеня - прастора Kwadrat Praski.

Нагадаем, "Служба хуткай гуманітарнай дапамогі" уключае фонды BYSOL і "Краіна для Жыцця", грамадскую кампанію ByHelp, ініцыятыву Dissidentby. "Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой", "Асацыяцыя беларусаў Амерыкі" і арганізацыя "Талака" таксама прыядналіся да акцыі.  
 
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям