У сераду 22 траўня ў літоўскім Сейме пройдзе паседжанне, прысвечанае 70-й гадавіне стварэння Беларускай служы Радыё «Свабода». Сярод спікераў грамадскія дзеячы і палітыкі, у тым ліку спікерка Парламенту Літвы Вікторыя Чмілітэ-Нільсен, а таксама абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская. На адной з панэльных дыскусій выступіць кіраўніца фонду «Краіна для Жыцця» Вольга Зазулінская.
У прыватнасці яна апіша сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі агулам і раскажа пра спосабы дапамогі ім.
Якія асноўныя праблемы, якія плануе падняць кіраўніца Фонду?
Колькасць палітвязняў значна большая, чым прызналі праваабаронцы. Родныя часта не хочуць, каб зняволенага прызнавалі палітвязнем, бо гэта можа пагоршыць умовы знаходжання ў турме. З аднаго боку, з-за гэтага цяжка ацаніць рэальную колькасць палітзняволеных «і мы арыентуемся на лічбы праваабарончай платформы Dissidentby: іх спіс крыху шырэйшы» – тады можна падтрымліваць сямʼю практычна з першых дзён [зняволення].
З іншага боку, дапамога сямʼі палітвязня не залежыць ад таго, ці есць ён у спісе «Вясны» альбо Dissidentby.
«Дапамога сямʼі прадстаўляецца па запыту боку, які мае патрэбу, і на падставе дакументаў, якія мы папросім», – кажа Вольга Зазулінская. – Калі чалавек не жадае быць у якіх-небудзь спісах, то мы прымаем яго пазіцыю».
«Адзінае, што без сумневаў працуе не на карысць [палітзняволеным] – гэта адсутнасць публічнасці гісторыі».
Па сведчаннях былых палітвязняў, як бы кепска не ставіліся турэмшчыкі, калі пра вязня пісалі ў СМІ, усё ж такі справы такіх людзей былі значна лепшыя чым у тых, пра каго ўвогуле не пісалі. Іх маглі катаваць і аказваць ціск - і пра гэта ніхто не ведаў:
«Ніхто не даведваўся пра здзекі і не мог паўплываць інфармацыйным ціскам на тое, каб спыніць гэты жах».