Наста Базар – апякунка палітвязняў Іны і Валерыі Глінскіх – распавядае пра ўдзел у сумеснай інфармацыйнай кампаніі нашага Фонду і ініцыятывы Dissidentby у падтрымку палітвязняў «Пакуль усе не будуць вольныя».
«Я не абірала палітвязынак для апекі. Прапанавалі - пагадзілася. Гатовая падтрымліваць кожную і кожнага, што і раблю ў паўсядзённым жыцці, з улікам сваіх рэсурсаў і магчымасцяў.
Мы можам мець розныя каштоўнасці, можам ніколі не перасекчыся ў жыцці па-за дыктатурай, але палітзняволенне - гэта тая несправядлівасць, якой не павінна быць і гэта тое, у чым можам падтрымаць.
Для мяне важна, каб людзі ў зняволенні ведалі, што пра іх памятаюць і што іх чакаюць на волі. Трэба распавядаць пра іх іншым, каб палітзняволеныя не былі лічбай "больш за 1500", але былі асобамі, у кожнай з якой - сваё жыццё, свой досвед, свае цікавасці і жаданні.»
Іна і Валерыя Глінскія – маці і дачка, якія працавалі ў МТБанку, Іна Глінская займала кіруючую пасаду. Маці і дачку асудзілі за перадачу звестак у “Чорную кнігу Беларусі” паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 3 арт. 130 («Распальванне іншай сацыяльнай варожасці»), ч. 3 арт. 203-1 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестак»), арт. 352 («Неправамернае завалоданне кампьютарнай інфармацыяй»). Па справе праходзілі пяць пацярпелых - міліцыянты і суддзя. Адна з іх - супрацоўніца Партызанскага РАУС Менску Ліліяна Жыленкова, на паседжанні суда скардзілася, што паля зліву дадзеных ёй і яе родным нібыта пісалі незнаёмыя з пагрозамі. Іне і Валерыі Глінскім далі 7 (маці) і 6,5 (дачцэ) года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Наста Базар — беларуская феміністка і грамадская дзеячка. Выступае за правы жанчын і дзяцей, правы ЛГБТК супольнасці і іншых уразлівых груп.