Сёння 9-ы дзень сухой галадоўкі Ігара Банцэра

Ужо дзявяты дзень музыка з Горадні Ігар Банцэр працягвае сухую галадоўку. Яна пачалася 3 сакавіка, у першы дзень суда над Ігарам. Яму пагражае тры гады зняволення па абвінавачванні ў хуліганстве.
 
Мы, супрацоўнікі фонду «Краіна для Жыцця», заклікаем чыноўнікаў і сілавікоў перастаць разбураць свае і чужыя жыцці ў імя злачыннай улады і пайсці на дыялог з грамадзянскай супольнасцю!
 
Вы ўжо змусілі Ігара аб’явіць галадоўку супраць беззаконнасці і гвалту, каб нагадаць усім нам, што ўсё ў нашых руках!
 
У сваіх лістах Ігар піша: «Альбо перамога, альбо смерць». А мы кажам, што мусім не дапусціць яшчэ адну смерць сярод нашых людзей.
 
Ігар – лідэр гарадзенскага стрыт-панк-гурта «Mister X». У горадзе па-над Нёманам займаецца культурнай і грамадскай дзейнасцю. Жанаты, двое дзяцей. Вегетарыянец, не ўжывае алкаголь, прытрымліваецца антыфашысцкіх і антырасісцкіх поглядаў, і гэтым таксама брыдкі для акупантаў!
 
Мы патрабуем вызваліць Ігара і ўсіх палітвязняў! А таксама заклікаем распаўсюджваць інфармацыю пра гэты выпадак і ўсім прыйсці заўтра а 14:30 на «суд». Магчыма, што ўжо над мёртвым чалавекам.


12.03, пятніца
14:30
Горадня, суд Ленінскага района, вуліца Даватара, 2.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям