Міжнародная плацежная сістэма PayPal, якая ажыццяўляе сваю работу практычна ва ўсіх дзяржавах свету, завяршыла праверку дзейнасці фонду «Краіна для Жыцця». Пад пільны аўдыт падпалі фінансавыя плыні, што праходзяць праз наш фонд.
Па выніках праверкі фонд «Краіна для Жыцця» атрымаў статус дабрачыннай арганізацыі, а значыць, зможа плаціць меншы падатак. Такім чынам, большую колькасць пералічаных нам сродкаў мы дашлём на дапамогу беларусам, якія пацярпелі ад дзеянняў злачыннага рэжыму.
Чаму гэта важна
Фонд «Краіна для Жыцця» з моманту заснавання ў сваёй працы арыентуецца на адкрытасць, празрыстасць і строгую форму справаздачнасці. Для нас мае значэнне кожны чалавек, і да кожнага павінна дайсці наша дапамога. Зараз фонд пашырае сваю дзейнасць і прадстаўляе новыя праекты-ініцыятывы:
Падтрымаць работу фонду «Краіна для Жыцця» можна па гэтай спасылцы.

- Інфармацыйны праект «Рэальныя навіны». Аналітыка, гісторыі з жыцця, праўдзівая інфармацыя пра Беларусь і беларусаў.
- Юрыдычны праект «Вернемся ў прававое рэчышча». Дзяржава павінна выконваць свае законы.
- Праект самакіравання «Мы тут улада». Як можа і павінна працаваць рэальнае самакіраванне на месцах.
- Для падтрымкі пацярпелых ад рэпрэсій беларусаў
- На развіццё грамадства і фарміраванне ў краіне сапраўдных працоўных грамадзянскіх інстытутаў, якія пасля падзення дыктатуры не дазволяць новай узурпацыі ўлады.