Дапамажыце сабраць перадачы для палітвязняў

Валанцёры фонду «Краіна для Жыцця» штотыдзень перадаюць перадачы для герояў. Наш абавязак – праявіць салідарнасць з затрыманымі беларусамі, адзіная віна якіх у жаданні змяняльнасці ўлады.
 
 
Да нас звярнуліся па дапамогу яшчэ 6 пацярпелых і цяпер пад апекай фонду 37 сямей. На жаль, пакуль што праблема з адсутнасцю асноўнага грантадаўцы не вырашылася і перадачы мы фармуем толькі дзякуючы вашай падтрымцы!
 
На мінулым тыдні мы перадалі неабходныя рэчы для палітвязняў у СІЗА і папраўчыя калоніі:
  • Берасця
  • Гомеля
  • Жодзіна
  • Менска
  • Магілёва

І мы зноў просім вашай падтрымкі!
 
Калі ў вас ёсць сілы і сродкі і вы гатовыя дапамагаць палітвязням, калі ласка
  • распаўсюджвайце гэтую інфармацыю па чатах;
  • падтрымайце матэрыяльна, калі гэта не моцна ўдарыць па вашым кашальку;
  • збярыце перадачу самастойна і напішыце нам, каб узгадніць кандыдатуру палітвязня для перадачы.

Толькі разам мы станем мацней і пераадолеем сённяшнія цяжкія часы! Толькі разам мы пераможам!
 
Падтрымаць сем’і палітвязняў ТУТ.

Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям