Дапамога тым, хто пакідае Украіну

Інфармацыя для бежанцаў.

У Эўропе вайна і гуманітарны крызіс.  Сотні тысяч людзей ужо пакінулі Украіну. Многія яшчэ ў дарозе або стаяць на межах. Расказваем, куды могуць звярнуцца ўкраінцы і беларусы, якія ўцякаюць ад ваенных дзеянняў.

Для тых, хто ва Украіне
  • Тут можна азнаёміцца ​​з інфармацыяй па сітуацыі ва Украіне. Каменданцкі час, хованкі, транспарт, медыцынская і псіхалагічная дапамога
  • Тут мапа з дамамі людзей, якія могуць даць прытулак бежанцам у краінах Еўропы, а таксама, што асабліва важна, бамбасховішчы на ​​тэрыторыі Украіны
  • Медыцынская дапамога
  • Для ўсіх, каму патрэбна дапамога ў эвакуацыі з Кіева і іншых гарадоў на захад і далей пішыце сюды
  • Сайт з самай поўнай і актуальнай інфармацыяй па перасячэнні мяжы з Польшчай

Для тых, хто бег з Украіны ў Румынію раім наведаць партал. Тут поўная інфармацыя аб тым, дзе атрымаць прытулак, ежу, медыцынскае абслугоўванне і многае іншае.

Калі вы збеглі ў Малдову, то можаце звярнуцца на гэты адрас. Там сабрана актуальная інфармацыя па групах дапамогі, інструкцыя як атрымаць прытулак.

Калі вы апынуліся ў Латвіі, перш за ўсё азнаёмцеся з сайтам. Тут людзі могуць як папрасіць прытулак, так і прапанаваць дапамогу (у пераходзе мяжы, рэчавую, транспартную).

Польшча на сёння прыняла найбольшую колькасць людзей з ахопленай вайной Украіны.  Нядзіўна, што тут дзейнічае вялізная колькасць валанцёраў і розных ініцыятыў па дапамозе бежанцам.
  • На старонцы ў фэйсбуку украінцы могуць знайсці часовы прытулак, а палякі прапануюць месца для начлегу
Для беларусаў, якія бягуць з Украіны, дзейнічае інфармацыйная лінія. Падтрымку ажыццяўляюць валанцёры ў Польшчы
 
Можна пісаць ці тэлефанаваць у тэлеграм:

t.me/partyzanka_1
t.me/partyzanka2
t.me/partyzanka3


У гэтых тэлеграм-каналах вы можаце знайсці дапамогу і актуальную інфармацыю па перамяшчэнні па тэрыторыі Украіны і бліжэйшых дзяржаў.

https://t.me/perevezite
https://t.me/pomocUAVPL
https://t.me/help_ukraina
https://t.me/HelpPoputka
https://t.me/+D1znbfKjszdiOGZi
https://t.me/pereezd_PL
https://t.me/helpukraineinpoland

Падтрымлівайце адзін аднаго ў гэтыя страшныя часы. Святло цывілізацыі гарыць, пакуль яго падтрымаюць неабыякавыя людзі.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям