Лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская заклікае прыняць удзел у канферэнцыі «Новая Беларусь», якая пройдзе ў Вільні 3-4 жніўня:
«Нашая салідарнасць – гэта тая каштоўнасць, якую мы захоўваем у сабе, не гледзячы на намаганні рэжыму аддаліць нас адно ад аднаго. І вельмі важна, каб такія мерапрыемствы, як канферэнцыя «Новая Беларусь» працягвалі заставацца пляцоўкамі для камунікацыі, якія нас аб’ядноўваць. Я спадзяюся, што падчас івэнту мы не толькі адрэфлексуем мінулыя выклікі і памылкі, але і адшукаем у дыскусіях супольнае разуменне таго, у якім кірунку працаваць беларускай дэмакратычнай супольнасці».
Галоўная мэта мерапрыемства – сабраць беларускія дэмакратычныя сілы, актывістаў і актывістак, грамадскія і культурніцкія ініцыятывы, дыяспару на адной пляцоўцы, каб абмеркаваць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычнага руху на 2025 год, актуалізаваць выклікі супольнасці і разам знайсці шляхі іх вырашэння.
Для удзелу ў канферэнцыі патрэбная рэгістрацыя.
Адказ па рэгістрацыі дашлюць да 19 ліпеня ўключна.
Арганізатары таксама звяртаюць увагу, што ўся афіцыйная камунікацыя па канферэнцыі «Новай Беларусі» праходзіць праз пошту confnewbelarus@tsikhanouskaya.org. Калі ласка, дбайце пра сваю кібер-бяспеку і карыстайцеся толькі афіцыйнымі кантактамі!
Дарэчы, першапачаткова планавалася, што канферэнцыя пройдзе ў Варшаве. Аднак у выніку арганізатары перанеслі яе ў Вільню. Як паведамілі прадстаўнікі Офісу Святлына Ціханоўскай, перанос звязаны з меркаваннямі бяспекі. Але на рашэнне таксама паўплывала і тое, што 2 жніўня ў Варшаве выступае амерыканская спявачка Тэйлар Свіфт. «Квіткі на гатэлі і самалёты або цягнікі для ўдзельнікаў з іншых краін каштавалі б непад’ёмна, гэта неабгрунтаваныя выдаткі для дэмакратычнага руху», – зазначылі арганізатары канферэнцыі.

- Рэгістрацыя для ўдзельнікаў.
- Рэгістрацыя для журналістаў і блогераў.