Літаратурны герой Астап Бэндэр ведаў 400 адносна сумленных спосабаў адбору грошай у насельніцтва. У дзяржавы ж арсенал гэткіх метадаў увогуле не абмежаваны, бо ў яе руках законатворчасць. Пазбаўленне маёмасці – адчувальны ўдар па апаненту. Калі дзяржава захоча, яна яе адбярэ.
Якім чынам дзяржава можа пазбаўляць уласнасці?
Трэба адрозніваць спосабы пазбаўлення маёмасці. Іх можна вылучыць тры: канфіскацыя, арышт і адабранне. Пры гэтым паняцце адабрання шырэйшае, бо праз яго нават у нарматыўных прававых актах раскрываюцца паняцці канфіскацыі і арышту. Тым не менш, будзем усё ж выкарыстоўваць тэрміналогію законатворцы.
Канфіскацыя – мера крымінальна-прававога характару, якая заключаецца ў прымусовым бязвыплатным адабранні і звароце ва ўласнасць дзяржавы ўсёй або часткі маёмасці, якая належыць асобе, што здзейсніла злачынства. Цяпер у Беларусі прадугледжана толькі спецыяльная канфіскацыя, г. зн. адабранне сродкаў, прадметаў, сродкаў здзяйснення злачынства. Напрыклад, у крымінальным працэсе нярэдка адбіраюцца зброя, сродкі мабільнай сувязі, аўтатранспартныя сродкі.
Арышт – адабранне маёмасці з мэтай забеспячэння кампенсацыі шкоды, прычыненай злачынствам, спагнання даходу, атрыманага злачынным шляхам. Арышт накладваецца на маёмасць абвінавачанага па пастанове органа крымінальнага пераследу. Напрыклад, арыштаванай маёмасцю кампенсуецца шкода па іску пацярпелага.
Адабранне – прымусовае адабранне абʼектаў права ўласнасці па матывах грамадскай неабходнасці на карысць Рэспублікі Беларусь (такое вызначэнне дае заканадаўца). Падставай для адабрання абʼектаў права ўласнасці зʼяўляецца здзяйсненне ў адносінах да Рэспублікі Беларусь, яе юрыдычных і (або) фізічных асоб варожых дзеянняў. Што трэба разумець пад варожымі дзеяннямі ў тэксце закона «Аб адабранні маёмасці» не раскрываецца. Гэта сведчыць аб неабмежаваных магчымасцях дзяржавы ў гэтым пытанні. Рашэнне аб адабранні абʼектаў права ўласнасці прымаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Пасля прыняцця такога рашэння Дзяржаўны камітэт па маёмасці звяртаецца ў эканамічны суд гораду Менску з заявай аб адабранні абʼектаў права ўласнасці. Рашэнне суда падлягае неадкладнаму выкананню і можа быць абскарджана (апратэставана) у парадку, устаноўленым працэсуальным заканадаўствам. Адабраныя абʼекты права ўласнасці паступаюць у ўласнасць Рэспублікі Беларусь.
Як абараніць сябе ад пазбаўлення маёмасці?
Існуе толькі адзін спосаб – своечасовае адчужэнне маёмасці на карысць давераных асоб. Пры неабходнасці экстранага выезду з Беларусі лепш за ўсё аформіць даверанасць з правам распараджэння маёмасцю.
Ці можа дзяржава арыштаваць маё адзінае жыллё?
Распаўсюджаны стэрэатып, што не можа. Аднак у законе змяшчаецца толькі адно абмежаванне – не падлягае арышту жылы дом, кватэра або асобныя іх часткі, калі асоба, на маёмасць якой накладаецца арышт, і яе сямʼя пастаянна ў іх пражываюць. Таму, калі выехала ўся сямʼя, то маёмасць могуць забраць.
Ці можа дзяржава прадаць жыллё з зарэгістраванымі ў ім жыхарамі?
Так, і на дадзены момант такая практыка існуе. Пасля пакупкі новы ўласнік можа «выпісаць» былога ўласніка і членаў яго сямʼі праз суд.
Што можна параіць тым, хто купляе адабранае жыллё?
Мы вельмі не рэкамендуем гэтага рабіць. Сапраўдны парадак адабрання маёмасці нельга назваць прававым. Адабранае ў выніку палітычных рэпрэсій маёмасць у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі падлягае вяртанню былому ўласніку. Тут дзейнічае адзін прынцып: калі маёмасць рэпрэсаванага захавана, то яна павінна быць вернутая. І тут ужо не важна, як ланцужок уласнікаў змяніўся – не пашанцуе апошняму ўласніку. Кампенсацыя добрасумленнаму пакупніку можа не прадугледжвацца. Тут інтарэсы рэпрэсаванай асобы ставяцца на першае месца.
Як можна сябе абараніць пры куплі жылля?
Правяраць гісторыю жылля.
Як будуць выяўляць маёмасць, якая была адабрана па палітычных матывах?
Згодна з рэестрам маёмасці ахвяр палітычных рэпрэсій. Такі рэестр ужо вядзецца.