У Вільні падчас канферэнцыі "Новая Беларусь" прайшла панэльная дыскусія пад назвай «Дзеянні для палітвязняў у 2025 годзе: ад вызвалення да рэабілітацыі». Падчас яе кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак прэзентаваў міжнародны фонд гуманітарнай дапамогі.
Новая структура найперш арыентаваная ў сваёй працы на дапамогу былым палітвязням, якія знаходзяцца ў Беларусі, а таксама сем’ям палітзняволеных. Акрамя таго дапамогу плануюць прадастаўляць пацярпелым ад рэпрэсій, якіх не прызналі палітвязнямі.
Данатарамі выступаюць урады розных краінаў. Ужо ёсць згода з боку ўрадаў Швецыі і Нарвегіі. Вядуцца перамовы яшчэ з трыма краінамі. Офіс Святланы Ціханоўскай займаецца прасоўваннем фонду на міжнароднай арэне. А ў працы фонду бяруць удзел Cлужба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» (фонды BYSOL и «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія BY_Help і Ініцыятыва Dissidentby), а таксама чатыры арганізацыі, чые назвы стануць вядомыя пазней. Падрабязную прэзентацыю фонду абяцаюць цягам некалькіх тыдняў.
У кулуарах Канферэнцыі Вольга Зазулінская дала каментар датычна дзейнасці новага фонду:
"Гэты фонд адчынены для ўсіх. Асаблівасць фонду - ягоная рэпутацыя, якой ручаюцца нашы міжнародныя партнёры. Створаны міжнародны борд, які будзе кантраляваць і размяркоўваць сродкі. Калі ўсё будзе канчаткова сфармулявана, мы прыйдзем таксама да бізнесу, у тым ліку беларускага. Калі бізнес будзе гатовы даваць грошы, гатовы працаваць у такім фармаце, мы толькі за, таму што грошай не хапае. Мы ўдзячныя кожнаму за дапамогу. Механізм працы фонду вызначаўся нашымі міжнароднымі партнёрамі. Грошы будуць размяркоўваць у тыя арганізацыі, якія маюць праграмы дапамогі і маюць досвед такой працы".
Падчас панэльнай дыскусіі прадстаўнік «Вясны», праваабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка расказаў пра рэпрэсіі ў Беларусі і колькасць палітвязняў. Акрамя таго ён назваў лічбу затрыманых у Беларусі пасля 2020 году за палітыку. Гэта блізу 50 000 чалавек.
Былая палітзняволеная, камʼюніці менеджарка politzek.me, чаліня спіса «Моладзевы наступ» Каардынацыйнай Рады Алана Гебрэмарыям звярнула ўвагу на неабходнасць перамоваў з рэжымам Лукашэнкі датычна палітвязняў.
Чалец Каардынацыйнай Рады спіса «Воля», былы палітзняволены, блогер, прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Аляксандр Кабанаў заклікаў да яднання дэмакратычных сілаў у выпрацоўцы адзінага падыходу да пытання вызвалення палітвязняў.
Каардынатарка ініцыятывы «Вольныя», актывістка Вераніка Станкевіч расказала пра выклікі ў пытанні рэсацыялізацыі палітвязняў, якія выйшлі на волю. Такіх людзей ужо больш за 2000.
Старэйшы палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка адсправаздачыўся адносна працы Офісу ў пытанні вызвалення палітвязняў. Ён заклікаў беларусаў пісаць скаргі на дзеянні рэжыму Лукашэнкі ў міжнародныя арганізацыі. Гэта ў тым ліку мусіць дапамагчы задакументаваць злачынствы рэжыму.
Кіраўніца фонду «Краіна для Жыцця» Вольга Зазулінская звярнула ўвагу на неабходнасць адкінуць супярэчнасці і сесці за адзіны стол усе дэмакратычныя сілы. Яна лічыць пытанне вызвалення палітвязняў найважнейшым выклікам, які стаіць перад беларусамі сёння.