Запрашэнне да супрацы ад фонду «Краіна для Жыцця»

Фонд «Краіна для Жыцця» запрашае да супрацоўніцтва тых, хто жадае стаць Амбасадарам фонду ў краіне свайго пражывання.


Хто можа стаць Амбасадарам:
  • той, хто падзяляе наша памкненне бачыць Беларусь свабоднай і дэмакратычнай дзяржавай
  • мае аўтарытэт у краіне свайго пражывання
  • мае магчымасць весці перамовы ад імя фонду на самым высокім узроўні

Што робіць Амбасадар:
  • прадстаўляе фонд у асобна ўзятай краіне
  • дзейнічае з дапамогай валанцёраў альбо самастойна на карысць фонду
  • праводзіць сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці
  • павышае прывабнасць і пазнавальнасць фонду


    Чаму трэба стаць нашым Амбасадарам:
  • гэта цікавыя знаёмствы і наладжванне камунікацыі
  • пачуццё салідарнасці з беларусамі ўсяго свету
  • гэта заўжды быць на сувязі з намі і піяр з нашага боку
  • гэта каштоўны ўнёсак у барацьбу з дыктатурай і важны крок на шляху да дэмакратыі
У гэты пераломны час, калі мы заявілі пра сябе як пра адзіны народ, калі беларусы «нарэшце сталі людзьмі звацца», але пры гэтым яшчэ не дасягнулі перамогі дзеючага рэжыму, як ніколі важная салідарнасць і кожны асобны чалавек. Таму прадстаўнікі фонду «Краіна для Жыцця» патрэбны ў як мага большай колькасці краін – усюды, дзе ёсць беларуская дыяспара. Трэба, каб пра барацьбу беларусаў, пра тое, як дапамагчы нашаму народу, ведалі і гаварылі па ўсім свеце.

Калі вы і ёсць той самы чалавек, запаўняйце форму і мы абавязкова звяжамся з вамі!
 
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду