Праект для неабыякавых

Фонд «Краіна для Жыцця» распачынае дабрачынны аўкцыён для беларусаў і тых, хто салідарны з нашым народам у барацьбе за свабоду і справядлівасць. Калі вы хочаце праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю і выказаць стаўленне да беззаконнасці, якая апанавала нашу любую Беларусь, далучайцеся. І неістотна, дзе вы жывяце – у Беларусі ці па-за яе межамі.
 
На аўкцыёне прадстаўлены 10 маек з вытрымкамі з беларускай канстытуцыі – жывыя напаміны пра тое, што даўно пахавана дзеючай уладай.
 
Майкі, якія вы набудзеце, адправяцца не толькі да вас – такую самую майку атрымае ваш зямляк у Беларусі, які зараз змагаецца за вашу і нашу свабоду. Майкі будуць разыграныя ў інтэлектуальнай ONLINE гульні #MadHead  
 
Калі вы адзяваеце такую майку, вы прыцягваеце ўвагу замежных краін да таго, што ў Беларусі пекла яшчэ не скончылася, а таксама да таго, што за такую самую майку ваш зямляк у сябе на Радзіме вельмі верагодна можа трапіць у філіял пекла на зямлі.

Вось прыклады надпісаў на майках:
  • Артыкул 3. Адзінай крыніцай улады з’яўляецца народ.
  • Артыкул 7. Прынцып вяршэнства права.
  • Артыкул 21. Забеспячэнне правоў і свабод грамадзян з’яўляецца найвышэйшай мэтай дзяржавы.
  • Артыкул 22. Усе роўныя перад законам.
  • Артыкул 24. Дзяржава абараняе жыццё чалавека.
  • Артыкул 25. Ніхто не павінен падвяргацца катаванням і бесчалавечнаму абыходжанню.
  • Артыкул 33. Гарантуецца свабода поглядаў.
  • Артыкул 38. Грамадзяне маюць права свабодна выбіраць і быць выбранымі.
  • Артыкул 81. Прэзідэнт выбіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам.
  • Артыкул 110. Суддзі незалежныя і падпарадкоўваюцца толькі закону.

Усе сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу сем’ям палітзняволенных. Ахвяраваць можна ТУТ
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям