Назіральная рада марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно» дала дазвол фонду «Краіна для Жыцця» на выкарыстанне рэшты грошай, якія засталіся на рахунку нашай арганізацыі пасля выплатаў палітвязням і іх семʼям.
Мы ўжо пісалі раней, што фонд «Краіна для Жыцця» пасля правядзення марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно» атрымаў агулам 60 тысячаў еўраў. Яны былі пераведзеныя двума траншамі. Грошы з першага траншу ў памеры 18 тысячаў еўраў цалкам пайшлі на выплаты семʼям палітычных зняволеных і збор перадач для палітвязняў.
Другі транш у памеры 42 тысяча еўраў быў скіраваны на дапамогу семʼям палітвязняў (27 тысячаў еўраў) і на кампенсацыю медычных выдаткаў палітвязняў (15 тысячаў еўраў). Апошняя сума была вычарпаная не да канца. На рахунку засталіся 10 175 еўраў. Цяпер гэтыя грошы можна будзе выкарыстаць не толькі для кампенсацыі медычных выдаткаў, але таксама на іншыя віды дапамогі палітвязням.