Гэта ўдалося высветліць пасля шматлікіх зваротаў адвакатаў. Аднак, парушаючы закон, адваката да Сяргея Ерамеева так і не пусцілі. Абгрунтаванне: неабходна атрымаць дазвол следчага. Імя следчага супрацоўнікі ізалятару «Лефортава» даваць адмовіліся.
Варта адзначыць, што працаўнікі ізалятару ва Улан-Удэ, сталіцы Бураціі, куды праваабаронцы даслалі афіцыйны запыт, падрабязна цікавіліся, хто і з якой мэтай наняў адваката.
Беларускія праваабаронцы распачнуць усе неабходныя дзеянні, каб законнымі спосабамі дабіцца доступу да арыштаванага беларуса.
Нагадаем, беларус Сяргей Ерамееў быў затрыманы супрацоўнікамі ФСБ у Омскай вобласці Расеі, аб чым паведамлялася 7 снежня 2023 года . Абвінавачаны ў здзяйсненні двух выбухаў на Байкала-Амурскай магістралі (БАМ) 29 і 30 лістапада 2023 года. ФСБ сцвярджае, быццам ён прызнаўся ў тым, што пад кантролем украінскіх спецслужбаў адвез восем выбуховых прыладаў у Бурацію і замацаваў на грузавых цыстэрнах. Паводле канала “БАЗА”, звязанага з беларускімі сілавікамі, адзін з выбухаў адбыўся падчас праходу цягніка праз тунэль і пашкодзіў две цыстэрны, яшчэ адна выгарэла. Другі выбух пашкодзиў яшчэ адзін састаў, у якім 4 цыстэрны выгарэлі, а дзве былі пашкоджаны агнём. Тэракт, за які аварыю палічылі следчыя, часова заблакаваў рух на БАМе. Больш за 2,5 месяца з Сяргеем Ерамеевым няма сувязі. Беларускія праваабаронцы баяліся, што расейскія ўлады наўмысна хаваюць Ерамеева.