У брэсцкім СІЗА 9 красавіка памёр 51-гадовы палітвязень Аляксандр Кулініч. Яго трымалі пад арыштам і вінавацілі ў абразе Лукашэнкі. Суд мусіў адбыцца 16 красавіка. Згодна крыніцам выдання «Люстэрка», афіцыйнай прычынай смерці названая ішэмічная хвароба сэрца. Ці меў загінулы доступ да неабходных лекаў і да своечасовай медычнай дапамогі, невядома. Але ўмовы ўтрымання палітвязняў у турмах і ізалятарах прыроўненыя да катавальных.
Аляксандр Кулініч – падпалкоўнік запасу. Ён служыў у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Брэсцкай брыгадзе ПДВ. Апошнім часам быў зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік. Згодна інфармацыі праваабаронцаў гэта ўжо шостая смерць палітвязня за кратамі.
Каманда фонду «Краіна для Жыцця» выражае шчырыя спачуванні родным і блізкім Аляксандра Кулініча.
Мы верым, што вінаватыя ў смярцях і катаваннях беларусаў будуць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці.