Адказваем на самае, напэўна, распаўсюджанае пытанне, з якім прыходзяць да юрыдычнай каманды фонду «Краіна для Жыцця»:
«Добры дзень! Я экстранна выехаў з Беларусі і зараз знаходжуся ў Літве. У мяне была Шэнгенская віза іншай краіны, яна заканчваецца, як і тэрмін дзеяння майго пашпарта. Ці магу я падаць прашэнне аб прадстаўленні мне статусу бежанца? Я баюся вяртацца ў Беларусь – я ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года і быў амаль на ўсіх маршах».
Пры адказе на такія пытанні нашы спецыялісты абавязкова ўдакладняюць дадатковую інфармацыю, таму што абставіны ў людзей могуць быць розныя. Тым не менш, мы хацелі б даць некаторыя агульныя рэкамендацыі на аснове таго, з чым звычайна сутыкаемся ў працы.
Першае, у Літве існуе некалькі працэдураў легалізацыі. Прычым многія з іх значна прасцейшыя з пункту гледжання працэдуры, чым атрыманне так званай міжнароднай абароны, адным з відаў якой і зʼяўляецца прадстаўленне статусу бежанца. Беларусам, як і іншым замежнікам, даступныя ў Літве опцыі атрымання дазволу на часовае пражыванне (ВНЖ) на падставе працы, вучобы, уступлення ў шлюб з грамадзянінам/грамадзянкай Літвы, узʼяднання сямʼі, пры наяўнасці літоўскіх каранёў ці абгрунтаваных асцярог падвергнуцца пераследу з боку беларускіх уладаў за сваю грамадзянскую ці палітычную пазіцыю альбо за прыналежнасць да іншых дыскрымінаваных груп.
Другі момант – сканчэнне тэрміну дзеяння пашпарту не мусіць быць вызначальным фактарам для падачы хадайніцтва аб міжнароднай абароне. Заканадаўства Літоўскай Рэспублікі дае грамадзянам Беларусі, якія па абʼектыўных прычынах не могуць звярнуцца да беларускіх уладаў па новы пашпарт, магчымасць атрымаць пашпарт замежнага грамадзяніна. Больш падрабязна пра гэту працэдуру можна прачытаць тут або на сайце Дэпартаменту міграцыі пры МУС Літоўскай Рэспублікі (укладка «Інфармацыя для грамадзян Беларусі»).
Трэці момант на які трэба звярнуць увагу – наяўнасць дакументаў і іншых пацверджанняў таго, што чалавеку сапраўды пагражае ў Беларусі пераслед па палітычных матывах. Сярод іншых пацверджанняў могуць быць самыя разнастайныя варыянты, набор якіх залежыць ад канкрэтнага кейсу. Калі вы плануеце выкарыстаць гуманітарны складнік для легалізацыі, надайце адмысловую ўвагу лагічнасці выкладу вашай гісторыі, а таксама дэталёва апішыце акалічнасці, якія прымусілі вас пакінуць краіну і чаму вы зараз асцерагаецеся вяртання назад.
Прычыны павінны быць падрабязна распісаныя. Вельмі пажадана падмацоўваць сваю гісторыю спасылкамі на адкрытыя крыніцы інфармацыі (спасылкі на фатаграфіі з акцый пратэсту з вашым удзелам, спісы затрыманых, скрыны з сацыяльных сетак і г.д.), а таксама арыгіналамі ці копіямі любых наяўных у вас дакументаў (павесткі, пратаколы, прысуды і рашэнні судоў, вынікі медычнага агляду і г.д.), якія дазволяць зрабіць выснову аб наяўнасці факту вашага пераследу з боку рэжыму.
Таксама можна прыводзіць спасылкі на адкрытыя крыніцы з гісторыямі пераследу беларусаў па падобных да вашых абставінах (напрыклад, за рэпосты, данаты, бчб-сімволіку і г.д.). У гісторыі пераследу абавязкова трэба ўказаць акалічнасці, якія сведчаць, што пагроза была рэальнай, а не ўяўнай.
Гэта значыць, выбіраючы працэдуру легалізацыі, трэба старанна вывучыць варыянты, зразумець якія менавіта дакументы патрэбны для абранай працэдуры легалізацыі, па магчымасці ацаніць рызыкі адмовы.
Сябры, фонд «Краіна для Жыцця» рэалізуе праект «Дапамога мігранту». Мы кансультуем і аказваем інфармацыйную падтрымку беларусам, якія выехалі ў Літву з прычыны палітычнага пераследу на радзіме. Калі ў вас ёсць пытанні па легалізацыі – калі ласка, звяжыцеся з намі праз Telegram – @strunufund_nigris_bot.