Аб барацьбе коштам уласнага жыцця, умовах за кратамі былыя палітвязні і члены іх сем'яў распавялі Рабэрце Мэтсале і Святлане Ціханоўскай на сустрэчы ў Вільні. Разам з кіраўніком Еўрапарламенту і лідарам дэмакратычнай Беларусі 4 чалавекі з ліку былых палітвязняў і іх сваякоў абмеркавалі, што хвалюе палітвязняў.
Слова ўзялі ўсё. Адзін з суразмоўцаў, чалавек не публічны, застаўся за кадрам. Вольга Зазулінская, кіраўніца фонду «Краіна для жыцця», распавяла якія пытанні ўзнімаліся на гэтай сустрэчы.
Андрэй Шарэнда былы палітвязень і муж палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк. Андрэй распавёў гісторыю Паліны і агучыў Рабэрце Мэтсале дакладнае пасланне, якое Паліна перадае на волю ўсім: «Сёння я аддаю сваё жыццё за Беларусь».
«Гэта значыць яе барацьба і супраціў сёння ідзе коштам уласнага жыцця. Паліна просіць не спыняцца, не змяншаць абароты, працягваць ціснуць на рэжым Лукашэнкі, таму што палітвязні выйдуць толькі ў адным выпадку – калі гэты рэжым перастане існаваць, – перадае змест гутаркі кіраўніца фонду «Краіна для Жыцця» Вольга Зазулінская. – Пакуль рэжым існуе, нічога не адбудзецца».
Алена Лысковіч адседзела па «карагоднай справе». Пасля выхаду на волю на яе працягвалі ціснуць сілавікі, і праз лес і раку яна перайшла мяжу з Літвой. Лысковіч казала пра тое, наколькі складана людзям, якія выходзяць на волю. «Палітвязень гэта не той, хто адседзеў і выйшаў, – кажа Вольга Зазулінская, – Значыць, ён не выходзіць з турмы на волю, а выходзіць з турмы ў турму. Гэтыя людзі невыязныя і ўсё ж бягуць з краіны, бо гэта вымушаная мера. Так выратоўваюць жыццё».
Анатоль Хіневіч таксама поўнасцю адбыў свой тэрмін, паспеў хутка атрымаць візу і зʼехаць з Беларусі неўзабаве пасля вызвалення. Хіневіч на сустрэчы падкрэсліў, што ўзмацненне санкцый гэта не інструмент для вызвалення палітвязняў. Гэта інструмент, які дазволіць не дапусціць новых зняволеных. «Зразумела, што рэжым не ідзе на кантакт, але ў нашых сілах акрэсліць такі прадмет перамоваў, каб спыніць арышты ўнутры краіны», – кажа Вольга Зазулінская. Сама яна, як кіраўніца фонду, які ўвесь час працуе з палітвязнямі, нагадала Святлане і Рабэрце, што ў турмах Беларусі сядзяць больш за 1600 палітвязняў. 1400 выйшлі на волю. У 712 дзяцей – бацькі-палітвязні. Некаторыя дзеці з асаблівасцямі развіцця, захворваннямі. У мужа ці жонкі палітвязня таксама маглі ўзнікнуць праблемы са здароўем.
«У рэабілітацыі маюць патрэбу не толькі палітвязні, якія вызваліліся, але і члены семʼяў тых, хто ў зняволенні», – акцэнтуе Вольга Зазулінская. – Наша арганізацыя мае патрэбу ў партнёрах, якія дапамаглі б займацца аздараўленнем дзяцей-палітвязняў».
Быў і яшчэ адзін прадмет абмеркавання. У некаторых беларусаў, якія ўцяклі ў Літву, узнікаюць вялікія цяжкасці – яны трапляюць пад падазрэнне Дэпартаменту дзяржаўнай бяспекі Літвы. «Я расказала гісторыю палітвязня беларуса, які праходзіў па справе, фігуранты якой атрымалі ад 11 да 25 гадоў пазбаўлення волі. У яго атрымалася выйсці пад падпіску аб супрацоўніцтве з КДБ і ўцячы з краіны. У Літве мужчына прызнаўся, што падпісаў паперу аб супрацоўніцтве, расказаў пра гэта ў дэпартаменце міграцыі. Пасля гэтага яму прыйшла адмова ў статусе прасіцеля прытулку. Больш за тое, ён атрымаў прадпісанне аб дэпартацыі з Літвы ў Беларусь».
Такія выпадкі ёсць не толькі ў Літве, але і ў Швецыі, гаворыць Вольга Зазулінская. Яна папрасіла Раберту Мэтсалю, каб Еўрапарламент звярнуў увагу на гэтую праблему. Абмяркоўвалі і тое, што сітуацыя ўнутры Беларусі пагаршаецца. І калі людзі не выходзяць на вуліцы з пратэстамі – гэта не значыць, што ўсё добра. Наадварот, людзей кідаюць за краты і катуюць, ствараюць для іх нечалавечыя ўмовы ўтрымання і ціснуць, каб яны падпісалі прашэнне аб памілаванні. Як і раней, палітвязняў у беларускіх турмах пазначаюць жоўтымі біркамі.
Былыя палітвязні, якія прыйшлі на сустрэчу, заклікалі кіраўніка Еўрапарламенту прыняць моцны санкцыйны пакет, які прымусіў бы Лукашэнку выпускаць людзей на волю. А яшчэ абмеркавалі стварэнне міжнароднага фонду. Яго мэта - падтрымка сем'яў палітвязняў і рэабілітацыя тых, хто выйшаў на волю.
На сустрэчы Святлана Ціханоўская прапанавала Рабэрце Мэтсале стаць сімвалічнай хроснай аднаго з беларускіх палітвязняў. Як стала вядома пазней, Рабэрту Мэтсалу так уразіла гісторыя Паліны Шарэнда-Панасюк, што кіраўніца Еўрапарламенту абвясціла сімвалічнай хросніцай менавіта яе.