Вольга Зазулінская – апякунка палітвязня Сяргея Ціханоўскага распавядае пра ўдзел у сумеснай інфармацыйнай кампаніі нашага Фонду і ініцыятывы Dissidentby.com у падтрымку палітвязняў «Пакуль усе не будуць вольныя».
«Сёння роўна 1400 дзён, як Сяргея незаконна трымаюць у палоне. Так, менавіта такое слова падыходзіць лепш за ўсё. Гэта не заключэнне, гэта менавіта палон. Усё, што адбываецца з маім падапечным і ўсё, што адбывалася ўвесь гэты час, можна смела назваць катаваннямі ў адносінах да яго.
Сяргея Ціханоўскага ўтрымліваюць у адзіночнай камеры перыядычна змяняючы яе на камеру ШІЗА. Мабыць, турэмшчыкам і рэжыму недастаткова таго, што чалавека ўтрымліваюць незаконна, яны нават у зняволенні імкнуцца стварыць невыносныя ўмовы для Сяргея і ўсіх палітвязняў. Больш за год да яго не пускаюць адвакатаў, не прымаюць перадач. Перарвалася нават перапіска з дзецьмі.
Я часта думаю пра тое, што амаль 4 гады Сяргей не бачыць сваіх блізкіх, а самае галоўнае, ён не бачыць, як растуць яго сын і дачка. Напэўна, ён памятае іх зусім яшчэ дзецьмі, але іх дзяцінства скончылася ў 2020 годзе. Агнія збірае грошы ў скарбонку на танк, каб вызваліць тату. Дзяўчынка, якая напэўна магла б граць на фартэпіяна, прыбіраць лялькі, ганяць у двары на ровары і крадком ад мамы фарбаваць вусны яе любімай памадай, збірае на танк! Вы толькі ўявіце, што адбываецца ў свядомасці дзіцяці! Як жа гэта страшна, што нашыя дзеці праходзяць праз увесь гэты жах і несправядлівасць. Так, я называю дзяцей нашымі, бо 2020 год паказаў нам усім, што мы не дзелім праблемы на свае і чужыя, мы гатовы суперажываць і дапамагаць адзін аднаму, а боль кожнага асобнага чалавека станавіўся агульным болем.
Сяргей Ціханоўскі атрымаў 19,5 гадоў турмы толькі за тое, што пачаў гаварыць з людзьмі на зразумелай для іх мове. Толькі таму, што даў мікрафон кожнаму, хто як падтрымліваў, так і не падтрымліваў крывавы рэжым. Ён не ставіў за мэту размаўляць з нейкімі супернікамі нелегітымнага, ён проста хацеў, каб людзі пачулі адзін аднаго незалежна ад таго, дзе яны жывуць (ад самых маленькіх і глухіх вёсак да самых вялікіх гарадоў), да якой сацыяльнай групы адносяцца, якую адукацыю атрымалі і кім працуюць. Менавіта таму яго сталі лічыць ворагам. Бо ён замахнуўся на электарат неабранага народам. А менавіта гэтаму пласту людзей гадамі ўбівалі ў галаву, што ў іх усё добра.
Мне страшна! Страшна, што ў турмах паміраюць палітвязні. Страшна, што ўсё менш і менш дапамогі атрымліваецца знаходзіць. Страшна ад бяссілля і болю. Але нягледзячы на ўсе жахі, я буду казаць пра свайго падапечнага Сяргея Ціханоўскага на ўсіх пляцоўках, праз усе даступныя мне рэсурсы, каб галасы нашых герояў гучалі праз турэмныя муры»!
Сяргей Ціханоўскі – беларускі блогер, аўтар youtube-каналу «Краіна для жыцця». Яго затрымалі 29 траўня 2020 году і затым асудзілі. Агулам да 19,5 гадоў зняволення.
Вольга Зазулінская – кіраўніца фонду «Краіна для Жыцця», праваабаронца, каардынатар праекту дапамогі семʼям палітвязняў.