Шэлтар у Беластоку. Першыя вынікі працы

У польскім Беластоку вось ужо цягам двух з паловай месяцаў працуе шэлтар для бежанцаў з Беларусі. Ён быў адчынены летась ў снежні сумеснымі намаганнямі фонду «Краіна для Жыцця» і яго польскіх партнёраў з арганізацыі «Fundacja Bialorus 2020», а таксама пры падтрымцы фінансавай групы iHelpBelarus.org. Самы час падвесці першыя вынікі працы.
 
За гэты час жыхарамі дома сталі 25 чалавек. Гэта не толькі студэнты, але і сем’і з маленькімі дзецьмі, а таксама беларусы, якія прыехалі ў Польшчу самі. Ва ўсіх розныя гісторыі таго, як яны трапілі ў наш дом:
  • хтосьці ехаў мэтанакіравана з Украіны
  • кагосьці валанцёры забіралі з каранціну ў Польшчы
  • некаторыя жыхары перабраліся з лагераў для бежанцаў суседніх гарадоў

Практычна кожны, хто да нас звярнуўся і пацвердзіў мэтазгоднасць знаходжання ў шэлтары, змог у ім пасяліцца.

Пасля адкрыцця праекта, валанцёрамі дыяспары Беластока была арганізавана акцыя ў СМІ, скіраваная на аказанне падтрымкі жыхарам шэлтара. Дзякуючы гэтаму, адгукнулася мноства жыхароў Беластока і ўсёй Польшчы. Жыхары дома былі забяспечаныя неабходнымі сродкамі гігіены, бытавымі рэчамі, прадуктамі і адзеннем.

Праблемы, з якімі сутыкнуліся валанцёры праекта: павышэнне ўзроўню сігналу інтэрнэту, дробны рамонт электрыкі, усталяванне дадатковай вентыляцыі ў кухнях. Усё гэта было вырашана сіламі валанцёраў.

На сённяшні дзень у доме маюцца ўсе рэчы, неабходныя для камфортнага пражывання.
У першыя дні сакавіка мы чакаем частковую змену жыхароў і, магчыма, новыя цяжкасці. Але мы маем за плячыма вопыт, падтрымку дыяспары і неабыякавых палякаў, таму спадзяемся, што ўсё складзецца найлепшым чынам.

Падтрымаць працу фонду «Краіна для Жыцця» можна па гэтай спасылцы.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям