Што рабіць, калі я данаціў у фонды салідарнасці?

91 чалавек асудзілі за данаты. 23 жніўня “Вясна” апублікавала артыкул пра тое, як у Беларусі пераследуюць за салідарнасць. Нас зацікавіла частка пра працу з рызыкамі, калі вы данацілі на дэмакратычны рух ці ў праваабарончыя структуры. 
 

Што рабіць, калі выклікаюць ў КДБ на размову за данаты? 


"Гарачая Лінія" і юрысткі "Вясны" распавядаюць, што рабіць і як сябе засцерагчы, калі выклікаюць на размовы ў КДБ за данаты

У першую чаргу, важна разумець, што ў праваахоўных органаў можа не быць зусім ніякіх пэўных доказаў і падстаў для вашага затрымання, штрафу, спагнання ці крымінальнага пераследу роўна да таго моманту, пакуль вы не дасце ім такую інфармацыю. У большасці вядомых нам выпадкаў людзі прыходзілі на такія размовы, на іх аказвалі псіхалагічны ціск — і яны падпісвалі тлумачальныя, дзе выкрывалі сябе ў “парушэннях”. У выніку з такой тлумачальнай можа пачацца крымінальны пераслед. Мы заўсёды радзім з’яўляцца ў праваахоўныя органы толькі па позве і толькі ў межах афіцыйнай працэдуры — допыту.

Мы рэкамендуем памятаць пра права не сведчыць супраць сябе і сваіх блізкіх (артыкул 27 Канстытуцыі) і карыстацца дадзеным правам. Каб мінімізаваць магчымасць ціску, радзім прыходзіць з адвакатам як на допыт, так і на прафілактычную гутарку (калі вы з нейкай нагоды ўсё ж вырашылі туды пайсці).


Як мінімізаваць рызыкі затрымання?


Кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак каментаваў, што ўцечка інфармацыі пра ахвяраванні тычыцца менавіта беларускіх банкаўскіх картак і, хутчэй за ўсё, не ўтрымлівае звестак пра тое, на карысць каго ажыццяўлялася ахвяраванне. Каманда фонду BYSOL раіць перарэгістраваць акаўнт у Facebook на новую электронную пошту і потым яго выдаліць.
  • "Кааліцыя Пратэстных Двароў" распрацавала складанейшую шматступеньчатую інструкцыю пра тое, што рабіць з Facebook-акаўнтам, з якога ажыццяўляліся ахвяраванні ў фонд.
  • Таксама медыя-рэсурс Zerkalo.io прыводзіць меркаванні адвакатаў, з чым карысна азнаёміцца.
 

Што рабіць, калі патрабуюць "заплаціць" за свой данат?


Калі сілавік патрабуе ў вас праз данат перавесці суму на нейкі дабрачынны рахунак, то выкананне гэтага патрабавання не гарантуе, што крымінальную справу не завядуць.
 

А што, калі данат быў да прызнання BYSOL "экстрэмісцкім фармаваннем"?


Юрыстка "Вясны" адзначае, што звычайна прымяненне крымінальнай адказнасці грунтуецца на прынцыпе "закон зваротнай моцы не мае". То бок, не могуць крымінальна пераследавацца дзеянні, якія былі зроблены да моманту ўвядзення за іх крымінальнай адказнасці.

Фонд BYSOL быў прызнаны экстрэмісцкім фармаванне 3 снежня 2021 года па пастанове Міністэрства ўнутраных спраў. І, атрымліваецца, крымінальны пераслед, звязаны з гэтым фактам, дапушчальны толькі за дзеянні, якія былі ажыццёўлены ўжо пасля прызнання фонда экстрэмісцкім.

Аднак у выпадку з экстрэмісцкімі фармаваннямі практыка такая, што экстрэмісцкімі яны прызнаюцца ад самага пачатку сваёй дзейнасці, а не з даты прыняцця пастановы. І гэта дае ўладам прастору для распаўсюджвання новага заканадаўства на старыя выпадкі.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям