У так званым вярхоўным судзе 25 красавіка адбудзецца новае паседжанне па справе Сяргея Ціханоўскага.
Фігурантамі па ёй акрамя самога блогера-прэтэндэнта на пасаду кандыдата ў прэзідэнты праходзяць таксама палітык Мікалай Статкевіч, журналіст і блогер Ігар Лосік, сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Арцём Сакаў, аўтар YouTube-канала Уладзімір Цыгановіч і мадэратар сацыяльных сетак "Краіны для жыцця" Дзмітрый Папоў.
Абставіны новага судовага працэсу невядомыя. Да таго ж большасць названых асобаў проста цяпер знаходзяцца ў інфармацыйнай блакадзе. Напрыклад, ад Сяргея Ціханоўскага няма ніякай інфармацыі больш за год.
У 2021 годзе ўжо праходзіў суд па справе Сяргея Ціханоўскага. Тады яе фігурантаў асудзілі да вялізных тэрмінаў зняволення і штрафаў.
Рэжым працягвае ціск на нашых герояў. Відавочна, робіць гэта з-за таго, што не можа зламаць іх волю і прагу да справядлівасці. Не спрацавала ні інфармацыйная блакада, ні шалёныя турэмныя тэрміны. Цяпер прыдумалі новую справу.
Пракуроры і так званыя суддзі, калі вы мяркуеце, што здабудзеце сабе новыя зорачкі на пагоны або прасунецеся па службовай лесвіцы, вы памыляецеся. Памятайце, вас чакае расплата за вашыя злачынствы. Рэжым Лукашэнкі падзе, а вы апынецеся на лаве падсудных разам з іншымі памагатымі дыктатара. Імёнамі герояў Беларусі, якіх вы цяпер катуеце і забіваеце, будуць называць вуліцы і плошчы. Вас жа праклянуць і адракуцца нават вашыя ўласныя дзеці і ўнукі.