8 траўня ў Польшчы пасля працяглай хваробы памёр беларус Дзмітрый Барэйчук.
У 2020-ым ён збіраў подпісы за вылучэнне на пасаду кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. За гэта яшчэ перад выбарамі кінулі за краты. З Акрэсціна Дзмітрый выйшаў 12 жніўня. Праз год быў вобшук удома.
А трэцім разам Дзмітрый патрапіў у поле зроку карнікаў у 2022 годзе. Ізноў Акрэсціна, здзек, збіццё і пагрозы. З камеры праз некалькі тыдняў Дзмітрый Барэйчук выйшаў падазраваным па двух крымінальных справах, прыкметамі ПТСР, а таксама болем у жываце. Лекары паставілі дыягназ – салідна-кістозная пухліна і рэкамендавалі ейнае найхутчэйшае выдаленне.
У 2023 годзе Дзмітрый з сям’ёй экстранна выехаў з Беларусі. Аперацыю па выдаленні пухліны разам з часткай страўніка яму правялі ўжо ў Беластоку. Аднак хвароба не адступіла. 8 траўня Дзмітрый Барэйчук памёр. У чужой краіне без мужа і таты засталася ягоная сям’я – жонка і чацвёра дзяцей, трое з якіх няпоўнагадовыя.
Каманда «Службы хуткай гуманітарнай дапамогі» выказвае спачуванні родным Дзмітрыя Барэйчука.
Падтрымаць cям'ю можна па спасылцы.