Сябры, Назіральная рада марафону салідарнасці “Нам не ўсё адно” правяла аўдыт выкарыстання рэшты сродкаў, якія засталіся на рахунку нашага Фонду пасля выплаты медычных кампенсацый палітвязням (10 175 еўра). З дазволу Назіральнай рады мы выкарысталі гэтыя сродкі для іншых відаў дапамогі палітычным зняволеным.
Агулам фонд “Краіна для Жыцця” па выніках марафону салідарнасці “Нам не ўсё адно” атрымаў 60 тысяч еўра. Гэтыя грошы былі выкарыстаныя з 1 верасня 2023 года па 30 жніўня 2024 года наступным чынам:
Назіральная рада марафону салідарнасці “Нам не ўсё адно” прыйшла да высновы, што ўсе грошы, перададзеныя фонду “Краіна для Жыцця” па выніках марафону, выкарыстаныя належным чынам.
З папярэднімі справаздачамі Фонду датычна працэсу выкарыстання сродкаў, атрыманых пасля марафону салідарнасці вы можаце азнаёміцца ніжэй:
1. https://t.me/stranafund/11028
2. https://t.me/stranafund/11043
3. https://t.me/stranafund/11124
4. https://t.me/stranafund/11129
5. https://t.me/stranafund/11358
6. https://t.me/stranafund/11414
Марафон салідарнасці “Нам не ўсё адно” прайшоў летась у ліпені. Сабраныя падчас яго сродкі (574 000 еўра) Назіральная рада скіравала арганізацыям, якія займаюцца дапамогай беларускім палітвязням.
Дзякуем усім беларусам за падтрымку пацярпелых ад палітычнага пераследу і ўдзел у марафоне салідарнасці "Нам не усё адно". Вы робіце магчымай дапамогу палітвязням у сённяшніх умовах тэрору і рэпрэсій унутры Беларусі.
Агулам фонд “Краіна для Жыцця” па выніках марафону салідарнасці “Нам не ўсё адно” атрымаў 60 тысяч еўра. Гэтыя грошы былі выкарыстаныя з 1 верасня 2023 года па 30 жніўня 2024 года наступным чынам:
- Разавыя выплаты па 300 еўра атрымалі 96 палітвязняў (агульная сума выплат склала 28 800 еўра).
- У межах праграмы салідарнасці “Сябар сям’і” Фонд аказаў дапамогу 31 сям’і з дзецьмі. Цягам трох месяцаў кожная сям’я атрымала выплаты ў памеры 450 еўра (агульная сума - 13 950 еўра).
- За кампенсацыяй медычных выдаткаў звярнуліся 17 асоб. Ім было выплачана 5 485 еўра.
- Суму ў памеры 12 500 еўра фонд “Краіна для Жыцця” скіраваў на аплату перадач для сем’яў палітвязняў.
- 735 еўра фонд “Краіна для Жыцця” выдаткаваў на выплаты па праграмах марафону салідарнасці з ўласных сродкаў. Яшчэ 200 еўра з рахунку Фонду пайшлі на банкаўскія камісіі.