Сябры, каманда службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» падводзіць канчатковыя вынікі дабрачыннага летняга збору для дзяцей палітвязняў.
Традыцыйная дзіцячая акцыя была арганізаваная сёлета праектам служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі». У яго ўваходзяць Фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія ByHelp, ініцыятыва Dissidentby. Да акцыі таксама прыядналіся «Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой» і «Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы»
Дзякуючы неабыякавым беларусам удалося сабраць амаль 32 тысячы еўра! На платформе BYSOL мы зафіксавалі ахвяраванні ад 246 чалавек. Дзякуй вам вялікі – ад службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» і ад імя дзяцей палітвязняў!
Мы таксама ўдзячныя за дабрачынны фэст ў Варшаве @belarusoutsidesoundsystem з удзелам 14 артыстаў, на ім сабралі на карысць дзяцей амаль 1700 еўра. Таксама дзякуем Асацыяцыі беларусаў у Даніі «Талака». Іх унёсак склаў больш за тысячу еўра!
Усяго дапамогу атрымалі 250 дзяцей палітвязняў. Сабраныя для іх грошы пайшлі на:
Пасля збору і пералічэння сродкаў дзецям палітвязняў (кожнае з 250 дзяцей атрымала па 100 еўра), у распараджэнні службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» засталося 6842 еўра. Гэтыя грошы пойдуць на наступны «Дзіцячы збор», з дапамогай якога мы дапаможам сабраць у школу дзяцей палітвязняў.
Запрашаем далучыцца да гэтай акцыі, ужо хутка служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» апублікуе падрабязнасці яе правядзення.

- экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры;
- адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
- спартовыя секцыі: басейн, тэніс, футбол;
- экіпіроўку для гульняў: мячы, красоўкі, самакаты, веласіпеды, ролікі, пэндзлі, ватманы. Усё, каб зрабіць лета для дзяцей незабыўным.